Пакладзіце драўляную лыжку на каструлю. Вам гэта так спадабаецца!
Кожны не раз сутыкаўся з тым, што падчас гатавання пліту залівае то булён, то каша. А ёсць просты спосаб, каб такога не здаралася.
Паставілі суп на пліту або варыце бульбу, а трэба адысці? А яно ўжо і пабегла! А чысціць пліту — не самае прыемнае.
Найбольш вада каляхуе і ўцякае пры гатаванні прадуктаў, якія ўтрымліваюць шмат крухмалу. Гэта ў тым ліку бульба, макарона.
Дасведчаныя людзі раяць: каб не стаяць каля пліты ўвесь час, кладзіце на каструлю драўляную лыжку. Галоўнае, каб даўжыня лыжкі была большай за дыяметр каструлі.
Драўляная лыжка — вадабойны (ці, па-навуковаму, гідрафобны) прадмет. Таму пры дакрананні да яе бурбалкі лопаюць і пена абсядае. Дрэва мае малую цеплаправоднасць, і яго тэмпература ніжэйшая за тэмпературу пары і шуму. Калі бурбалка дакранаецца да паверхні, якая мае ніжэйшую тэмпературу, то пара, якую яна ўтрымлівае, кандэнсуецца і вяртаецца ў вадкі стан, падаючы назад у каструлю.
Калі лыжка праляжыць доўга, гэты метад перастане працаваць, бо лыжка нагрэецца. Таму перыядычна здымайце яе і давайце астыць — або мяняйце на іншую.
І будзьце асцярожнымі, каб не абпячыся гарачай парай.
Чытайце яшчэ:
Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым
Каментары