Культура

Старшыня Саюза мастакоў расказаў, колькі творцаў з'ехала і чаму не зрабілі выставы пра падзеі 2020 года

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык распавёў пра «падманутых ад няведання» творцаў, новы корпус гістарычнага музея, які ніяк не пабудуюць, і патрэбу ў дзяржзаказах.

Chairman of the Belarusian Union of Artists Gleb Otchyk Председатель Белорусского союза художников Глеб Отчик Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Глеб Отчык
Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

Размова са старшынёй Беларускага саюза мастакоў Глебам Отчыкам, які кіруе арганізацыяй са снежня 2019 года, адбылася ў праграме «Скажінемолчі».

«Незаменных няма»

У 2020 годзе ў Саюзе мастакоў была тысяча сяброў. Цяпер гэтая лічба складае 1071. Пасля падзей 2020-га, як сцвярджае Отчык, з краіны зʼехала каля дзясятка сяброў саюза.

«Я лічу, што ў кожнага свой выбар, кожны ідзе сваёй дарогай. У кожнага свае перакананні. Час усё расставіць, папоўніць і адніме, і абразуміць некага. Наша зямля вельмі багатая на таленты. Магу сказаць адносна слова «незаменны». Калі мы ў 2018 годзе праводзілі міжнародны конкурс з Фларэнційскай акадэміяй мастацтваў (я быў старшынёй журы), нашы дзеці ўзялі ўсе першыя месцы. Мне прафесар акадэміі сказаў: «У вас вялікая будучыня. У вас вельмі таленавітыя дзеці».

«І сёння ёсць невялікі перагіб»

Вядоўца Вікторыя Папова спытала, ці ёсць сярод мастакоў тыя, хто «па дурасці захапіўся падзеямі 2020 года».

«Вельмі шмат. Я лічу, што і сёння ёсць невялікі перагіб у бок у нашых мастакоў. Яны людзі эмацыйныя, творчыя, могуць лёгка даверыцца і паверыць некаму. Я лічу, што вельмі шмат тых, хто на эмоцыях, ад няведання нейкага былі падманутыя. Сёння яны атрымліваюць нейкую забарону. Але я лічу, што тут трэба ўважліва разбірацца.

Калі мы цяпер уважліва пачалі разбірацца, то проста адразу тры чалавекі, як мы зразумелі, памыліліся. Да кожнага трэба ўважліва падыходзіць, бо кожны з іх — гэта цэлы свет, цэлая філасофія, вобраз, непаўторнасць».

Пазней у размове старшыня Саюза мастакоў адзначыць, што сёння мастак нясе вялікую адказнасць.

«Кожны чалавек, які дакранаецца да белага палатна або кавалка гліны і пачынае нешта ляпіць, адказвае не толькі за наша творчае абʼяднанне, але і за ўсю нашу краіну».

Чаму не было выставы, прысвечанай падзеям 2020 года

У старшыні Саюза мастакоў спыталі, чаму не зʼявілася хаця б адна выстава, прысвечаная падзеям 2020 года.

Па яго словах, такой патрэбы няма, бо мастакамі і так шмат робіцца для патрыятычнага выхавання: «Мастак, як і мастацтва ў цэлым, зроблены так, каб выхоўваць правільна, каб чалавек рухаўся, тварыў. 2020 год шмат паказаў. І тое, што сёння адбываецца з нашым мастацтвам, тое, што мы вяртаемся да патрыятычных нотак у творчасці… Напрыклад, мы паказвалі шырокі спектр работ да 9 Мая (потым гэтая выстава прайшла па гарадах), дзе ў нас ёсць людзі старэйшага пакалення і моладзь».

Отчык дадае, што акрамя 2020-га былі і іншыя падзеі.

«Я не разумею, навошта тыражаваць здымкі, пісаць тое, што там было. Жыццё ідзе наперад, і мы павінны наадварот даваць імпульс і думаць пра будучыню».

Калі пабудуюць новы корпус для гістарычнага музея

Новы комплекс Нацыянальнага гістарычнага музея павінны былі пачаць будаваць у 2020 годзе, але гэтага не адбылося.

Як патлумачыў Отчык, былі дыскусіі адносна месца для музея. Але лепшага за тое, што было першапачаткова абрана — насупраць музея Вялікай Айчыннай вайны, не знайшлося.

«Я ведаю, што да абмеркавання гэтага пытання павінны вярнуцца ў 2024 годзе… Я мару, што гэты праект рэалізуецца. Гэты музей павінен быць галоўным музеем нашай краіны. Розныя фактары перашкодзілі. Спачатку нейкае неразуменне, потым нясвоечасовасць. І, як я разумею, першачарговым было завяршыць музейны квартал. Думаю, ён пацягнуў на сябе асноўную фінансавую частку», — патлумачыў старшыня Саюза мастакоў.

«Трэба вяртацца да дзяржзаказаў»

Старшыня Саюза мастакоў лічыць, што варта вяртацца да практыкі дзяржзаказаў.

«Тая сістэма была паспяхова рэалізавана, і мы сёння бачым работы, што знаходзяцца ў нашым фондзе (да 1980-га года мы закуплялі ў нашых мастакоў). Гэта сапраўды важна, бо былі вялікія фарматы, уздымаліся вельмі цікавыя тэмы. Сёння нават такіх фарматаў не ўбачыш на выставе.

Таму гэта неабходна як паветра. Трэба вярнуцца да гэтай практыкі. І мы першыя крокі з Міністэрствам культуры да гэтага зрабілі. Мы плануем прапаноўваць тэму, адбіраць найлепшыя эскізныя творы і затым даваць дамову ці кантракт на рэалізацыю».

Чытайце яшчэ:

Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны 36-гадовы Глеб Отчык

Саюз мастакоў нармалізаваў свой лагатып: гэта боль

«Прадуктовы гіперрэалізм — тое, за што галасуе большасць». Моніч пра мастацкія густы ў грамадстве

У Бярозаўскім райвыканкаме расказалі, чаму знішчылі манументальную мазаіку канца 1980-х

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →