У Глыбоцкім раёне далі восем сутак грамадзянцы Расіі за лайкі ў «Аднакласніках»
На старонцы Алены Крыўко нібыта знайшлі бел-чырвона-белы сцяг і некалькі лайкаў у «экстрэмісцкіх» суполках.
Судовы працэс у дачыненні да 61-гадовай жанчыны разглядаў суддзя Аляксандр Алексяенка.
Па звестках тэлеграм-канала «Віцебск, я гуляю», Алена Крыўко паходзіць з Прыморскага края, але даўно жыве ў Беларусі.
Каментары