Свет77

Прэзідэнт Еўрарады скароціць візіт у Пекін з-за пагроз Орбана

Часткова гэта таксама адбудзецца з-за таго, што ў Шарля Мішэля няма абароненай тэлефоннай лініі ў Пекіне, каб праводзіць перамовы з лідарамі ЕС без праслухоўвання з боку Кітая.

Шарль Мішэль і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 21 лістапада 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль скароціць свой візіт у Пекін на фоне рызык, што прэм'ер-міністр Венгрыі можа сарваць саміт лідараў ЕС у канцы снежня з-за ўкраінскага пытання, паведамляе выданне Politico.

Мішэль, які едзе ў Кітай на першы з 2019 года саміт ЕC—Кітай, «вернецца ў Брусэль, каб працягнуць абмеркаванне з лідарамі што да далейшых дзеянняў», сказаў чыноўнік у інтэрв'ю выданню Politico Brussels Playbook.

Мішэль вернецца са сталіцы Кітая раней — пасля першага дня сустрэч у чацвер. Часткова гэта адбудзецца з-за таго, што ў яго няма абароненай тэлефоннай лініі ў Пекіне, каб праводзіць перамовы з лідарамі ЕС без праслухоўвання з боку Кітая, адзначыў афіцыйны прадстаўнік.

Мішэль сустракаўся з Орбанам у Будапешце на мінулым тыдні, спрабуючы згладзіць напружанасць напярэдадні саміту лідараў ЕС.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама запрасіў Орбана сустрэцца з ім у Парыжы ў канцы гэтага тыдня, каб паспрабаваць дасягнуць кампрамісу, паведаміў выданню Politico іншы чыноўнік.

У лісце ад 4 снежня, па дадзеных СМІ, Орбан заклікаў Мішэля зняць перамовы з Украінай аб уступленні ў ЕС з парадку дня саміту Еўрапейскай рады.

Венгерскі прэм'ер раней напісаў яшчэ адзін ліст прэзідэнту Еўрарады, у якім прыгразіў заблакаваць дапамогу ЕС Украіне і яе рух да сяброўства ў ЕС, калі лідары Еўрасаюза не пагодзяцца перагледзець усю сваю стратэгію падтрымкі Кіева.

Каментары7

  • Пецефі
    05.12.2023
    Я так разумею былыя саюзнікі Гітлера самыя галоўныя цяпер у ЕС
  • Глядзі, каб самога не паперлі
    05.12.2023
    Да рано, не готовы, орбан, ты?
  • Максим Дизайнер
    05.12.2023
    На самом деле еще до полета понял, что ловить нечего.

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны24

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →