Спартыўны праект «Трыбуна» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». І не толькі ён
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя праекты «Трыбуна», 6TV Bielarus і BelPol. Гэта вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
МУС прызнаў «Трыбуну» «экстрэмісцкім фарміраваннем», вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.
Таксама «экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя праекты 6TV Bielarus і BelPol.
У рашэнні КДБ, адносна прызнання 6TV Bielarus «экстрэмісцкім фармаваннем», фігуруюць прозвішчы людзей, нібыта датычных да праекту: Салаўёў Дзмітрый Віктаравіч, Лапцэвіч Уладзімір Пятровіч, Буракоў Аляксандр Уладзіміравіч.
Да арганізацыі BelPol, згодна з рашэннем КДБ, адносяцца: Астаповіч Андрэй Ігаравіч, Жыгар Уладзімір Міхайлавіч, Купрэйчык Мацвей Дзмітрыевіч, Кабанаў Аляксандр Аляксандравіч.
Каментары
НОКЛукашенко?