Спорт

Ведаеце, хто абганяе «Барселону» ў чэмпіянаце Іспаніі? Заштатны клуб з двума ўкраінцамі ў складзе

Пасля 15 тураў іспанскага чэмпіяната першае месца з мадрыдскім «Рэалам» дзеліць непрыметная «Жырона». Нават легендарная «Барселона» знаходзіцца ў табліцы ніжэй. Чым адметная «Жырона»? У яе складзе два перспектыўныя ўкраінцы.

Злева Арцём Доўбік. Фота: Alex Caparros / Getty Images

«Жырона» ідзе да чэмпіёнства з зайздроснай стабільнасцю. Хаця каманда часта і прапускае першай, яна нярэдка дасягае станоўчага выніку ў гульні і мае найлепшы паказчык па забітых мячах у Ла Лізе. Цяпер «Жырона» можа пахваліцца аднолькавай колькасцю ачкоў (38) з лідарам — мадрыдскім «Рэалам», але каралеўскі клуб абганяе «Жырону» па розніцы забітых і прапушчаных мячэй.

Сярод аўтараў поспеху — два ўкраінцы. Перш за ўсё гэта нападаючы Арцём Доўбік. Доўбік гуляе за іспанцаў са жніўня 2023-га, а сума яго трансфера — 7 мільёнаў еўра — стала найвялікшай у гісторыі «Жыроны». Папулярнае спартовае выданне Marca назвала Арцёма адным з адкрыццёў гэтага сезона Ла Лігі.

Прычым поспех Доўбіка нечаканы. Яму ўжо 26 гадоў, ён доўга гуляў у чэмпіянаце Украіны, а калі некалькі гадоў таму паехаў скараць еўрапейскі футбол, то атрымалася абы-што — 3 галы ў не самым моцным чэмпіянаце Даніі.

Яго партнёр па камандзе і па зборнай Украіны — Віктар Цыганкоў, якому таксама 26 гадоў. Ён перабраўся ў «Жырону» з кіеўскага «Дынама» ў студзені 2023-га за пяць мільёнаў еўра.

Незвычайны факт з біяграфіі спартсмена — Цыганкоў нарадзіўся ў Ізраілі, дзе ў той час гуляў яго бацька, таксама прафесійны футбаліст.

Цыганкоў гуляе ў паўабароне, але забівае дастаткова шмат, на яго рахунку ўжо больш за 100 галоў за кар'еру, гэта нават больш, чым у Доўбіка.

Яшчэ не прайшло і паловы чэмпіянату, і выніковае месца «Жыроны» можа быць зусім не топавым. Але на сёння сезон 2023/24 — найлепшы ў гісторыі клуба. Да 2016 года каманда з гэтага статысячнага каталонскага горада ніколі не выступала ў вышэйшай лізе чэмпіянаце Іспаніі, а яе найлепшыя вынікі дагэтуль — дзясятае месца ў папярэдніх сезонах 

Эксперты бачаць некалькі прычын у такога поспеху іспанцаў. Перш за ўсё, клуб уваходзіць у эмірацкі спартовы холдынг City Football Group. Гэта дае «Жыроне» магчымасць карыстацца досведам іншых клубаў холдынга, у тым ліку і флагмана «Манчэсцер Сіці», а таксама браць да сябе таленавітых маладых гульцоў, якія чымсьці не падышлі для іншых клубаў. Добрая скаўцкая праца таксама дапамагла «Жыроне» завабіць да сябе Доўбіка і Цыганкова.

Акрамя паспяховых трансфераў, справа яшчэ і ў паспяховым тактычным стылі, які выпрацаваў коўч «Жыроны» Мічэл. Яны граюць дзёрзка і ўпэўнена, робяць стаўку на татальную атаку. Таксама сярод моцных бакоў «Жыроны» адзначаюць іх кантроль над тэмпам гульні і пастаяннае імкненне валодаць мячом, як і файную рэалізацыю галявых момантаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

У БАТЭ — найгоршыя вынікі за гісторыю. Топ-5 прычын правалу

«Гэтыя людзі для мяне не існуюць». Экс-гендырэктар БАТЭ — пра жыццё пасля таго, як выкінуў у знак пратэсту міліцэйскую форму

«Галоўнае — інтэлект» і «лепш быць трэцім, чым другім». Хацкевічу — 50: гутарым пра футбол, жыццё і бульбу

Каментары

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення1

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт расійскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса. Ён такі ўжо чацвёрты з пачатку года1

«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА2

За рулём мікрааўтобуса, які насмерць збіў хлопчыка ў Віцебску, быў праваслаўны святар5

Хто стане вядучым нядзельнага шоу, якое «Белсат» будзе паказваць замест праграмы «Тыдзень» Падсасоннага і Кулея?11

Стваральнікі сямейнага брэнда @СiesnaBrama: «Мы расказваем, што наш сцяг не супраць чагосьці, ён — за»3

Прадпрымальнік Павел Падкарытаў набыў у Германіі карціну Станіслава Жукоўскага. У ёй ёсць загадка

«Стрэліць з разабранага пісталета немагчыма». Belpol ацаніў версію пра гібель міліцыянераў у Віцебску падчас чысткі зброі12

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення1

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →