Грамадства66

У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне

У найбліжэйшы час старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Лаўрынас Кашчунас мае намер зарэгістраваць папраўкі да закона аб абмежавальных мерах — прапануецца выключыць магчымасць беларускім грамадзянам, якія прыбылі ў краіну, атрымаць статус часовага жыхара, паведамляе LRT.

Вільня. Від з замкавай гары. Фота: Наша Ніва

«Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт часовых мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную працоўную сілу», — сказаў Кашчунас.

Па яго словах, папраўкі арыентаваны на групу беларусаў, якая становіцца мішэнню службаў рэжыму.

Ён сцвярджае, што гэты крок дапаможа знізіць пагрозы бяспецы Літвы і апазіцыі Беларусі ў самой Літве.

Каментары6

  • Жора
    04.12.2023
    Што там Ціханоўская, ужо гучна абурылася? Плюнула Кашчунасу ў твар? Аплявуху дала? Ёй жа ў Вільні далёка хадзіць ня трэ.
  • Няма куды бегчы
    04.12.2023
    Літоўцы ўсё робяць правільна - і сабе забяспечваюць бясьпеку, і сочаць, каб зь беларусамі, якія збеглі ад лукашэнкаўскай карнай машыны, нічога ў Літве не здарылася дрэннага. Здаецца мне, што праз некалькі месяцаў па гэтаму шляху пойдзе Польшча, вельмі шмат адтуль інфармацыі аб знаходжанні ў краіне зь бізнэсамі былых служак лукашэнкі. Не думаеце, што гэтак з года 2010 і далей у краінах-суседзях Беларусі ствараецца падполле дырэктара саўгаса. Не думаю, што толькі украінцы "распаўзліся" па расеі апасьля 2014 года. Але яны рыхтаваліся да вялікай вайны з Масковіяй, а ў дыктатараў свае погляды на Еўропу. Ці маглі мы падумаць, што ў Беларусь апасьля 2020 такі трэш будзе? Ці маглі мы падумаць, што ў пачатку 2022 расея, як пад кальку нацыстаў, расея пачне зьнішчаць Украіну з украінцамі. Так што, Літва робіць правільна.
  • GNLS
    04.12.2023
    Няма куды бегчы, Літоўцы занадта цяжкую ношу ўзялі, не па сабе. Разлічвалі на хуткія дывідэнды ў палітыцы і не толькі, а атрымалі хрэна без солі. Спачатку вайна, потым наплыў мігрантаў з Беларусі. А іх ўсяго 2 мільёны, і спецслужбы не спраўляюцца са сваімі функцыямі, таму і пераходзяць да татальнай забароны ўсяго і ўсіх. А Польша - iншая краіна, іншыя рэсурсы, іншыя магчымасці супрацьдзеяння знешнім пагрозам.

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі3

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады7

Еўрасаюз гатовы цалкам адмовіцца ад расійскага газу3

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы7

У Варшаве беларус загінуў, скокнуўшы з шостага паверха бальніцы3

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?3

У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі

У Германіі знік 22-гадовы беларус

Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу7

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі3

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →