У снежні спыняюцца міжнародныя валютныя пераводы паміж PKO BANK POLSKI і беларускім Альфа-банкам. «Прычына — закрыццё карэспандэнцкага рахунку Альфа-банка ў PKO», — адзначылі ў банку.
Паводле прэс-службы Альфа-банка, з 11 снежня банк спыняе адпраўку выходных плацяжоў, а з 16 снежня — прыём уваходных плацяжоў.
Для правядзення бесперапынных разлікаў з контрагентамі ў банку прапанавалі замяніць валюту разлікаў, гэта значыць еўра, па дзейных кантрактах. Пры гэтым банк працуе ў штатным рэжыме па пераводзе валюты ўнутры Беларусі.
Што тычыцца разлікаў па картах, то яны працуюць у штатным рэжыме без зменаў. «Пераводаў унутры краіны або міжнародных пераводаў па нумары карты навіна не тычыцца», — падкрэслілі ў банку.
Чытайце таксама:
Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў
Беларускі банк зрабіў сэрвіс па аплаце ў АРІП камуналкі і падаткаў з замежных картак
У Гомелі затрыманага хлопца абвінавацілі ў зборы сродкаў для ўкраінскай арміі праз банкаўскія карткі
Каментары