Свет55

Нарастае напружанасць між Венесуэлай і Гаянай. Ці магчымая новая вайна?

Днямі ў сеціве сталі распаўсюджвацца відэа, на якіх нібыта відаць пачатак баявых дзеянняў паміж войскамі Венесуэлы і Гаяны за спрэчны рэгіён Эсэкіба, багаты нафтай і іншымі рэсурсамі. Відэа былі фэйкавыя, але сітуацыя ў рэгіёне можа значна пагоршаць найбліжэйшымі днямі. Асабліва калі ў абедзвюх краін ёсць уплывовыя саюзнікі, якія ў выпадку канфлікту таксама не змогуць не ўмяшацца. Расказваем, што там адбываецца.

Мапа Паўднёвай Амерыкі (паўночная частка), на якой адлюстраваны Венесуэла (жоўтым колерам) і Гаяна (чырвоным колерам). Аранжавым колерам пазначаны рэгіён Эсэкіба, які належыць Гаяне і на які прэтэндуе Венесуэла. Фота: SurinameCentral / Wikimedia Commons

У канцы лістапада ў сацсетках сталі масава з'яўляцца відэа нібыта пачатку вайны паміж Венесуэлай і Гаянай за спрэчны рэгіён Эсэкіба. Навіну актыўна распаўсюджвалі расійскія Z-рэсурсы, аднак пазней высвятлялася, што гэтыя відэа старыя і аніякай вайны яшчэ не пачыналася.

Распаўсюджвалі фэйкі пра пачатак вайны і прарасійскія акаўнты ў англійскім сегменце твітара (X). Прыклад аднаго з такіх профіляў

Фэйкі засноўваліся на тым, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, якога падтрымлівае Кітай і Расія (разам з рэжымам Лукашэнкі), быццам аддаў загад аб нападзенні на Гаяну для «аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Венесуэлы».

У рэчаіснасці ж такога загаду афіцыйна не з'яўлялася, хоць сітуацыя паміж дзвюма краінамі ў апошні час сапраўды напальваецца і можа прывесці да сапраўднай вайны. Больш канкрэтыкі ў пытанне, ці пачнецца новая вайна, дадасць рэферэндум у Венесуэле, які мае адбыцца ўжо заўтра.

На гэтым рэферэндуме будзе вызначацца, ці прызнае Венесуэла рэгіён Эсэкіба сваёй тэрыторыяй і як менавіта краіна будзе вяртаць рэгіён пад свой кантроль.

Адно з пытанняў рэферэндуму — ці варта Венесуэле вяртаць Эсэкіба мірна праз Міжнародны крымінальны суд. Яшчэ адзін пункт ставіць пытанне, ці трэба Венесуэле афіцыйна стварыць новы «штат Эсэкіба» і дадаць рэгіён да сваіх існых 23 штатаў, што фактычна і юрыдычна пацягне анэксію больш як паловы тэрыторыі Гаяны.

Сам Нікалас Мадура ў сваім твітары напярэдадні рэферэндуму актыўна прасоўвае ідэю анэксіі і вайны.

Сітуацыя адметная яшчэ тым, што ў абедзвюх краін ёсць уплывовыя саюзнікі, якія ў выпадку канфлікту таксама не змогуць не ўмяшацца. Расказваем, чаму Эсэкіба з'яўляецца спрэчнай тэрыторыяй і які будзе расклад сіл у выпадку вайны.

Векавая спрэчка і мноства рэсурсаў 

Тэрыторыя Венесуэлы ў пачатку XIX стагоддзя пасля абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі. Рэгіён Эсэкіба тады яшчэ ўваходзіў у склад Венесуэлы, а аднайменная рака Эсэкіба аддзяляла Венесуэлу ад брытанскай калоніі Гаяна. Фота: Wikimedia Commons

Падчас іспанскага валадарства ў Паўднёвай Амерыцы рэгіён Эсэкіба (названы ў гонар ракі Эсэкіба, якая аддзяляла Венесуэлу ад каланіяльных тэрыторый Брытанскай імперыі) уваходзіў у склад Венесуэлы, якая поўнасцю кантралявалася Іспаніяй. Сітуацыя засталася такой жа і пасля таго, як у 1811 годзе Венесуэла абвясціла незалежнасць ад Іспаніі і затым вяла вайну з ёй за свой суверэнітэт.

На той момант рэгіён не ўяўляў вялікай каштоўнасці і служыў толькі прымежжам да Гаяны, якая тады была брытанскай калоніяй. Але сітуацыя рэзка памянялася, пасля таго як Венесуэла пачала вайну з Іспаніяй.

Брытанскія каланісты выявілі велізарную колькасць золата і медзі на заходнім беразе ракі Эсэкіба, што прывяло да захопу рэгіёна Брытанскай Імперыяй і далучэння яго да Гаяны.

«Гэтая анэксія была потым афіцыйна прызнаная праз Міжнародны арбітражны суд у Парыжы ў 1899 годзе. Толькі малая частка рэгіёна Эсэкіба была вернутая Венесуэле, якая пасля таго ўсяляк спрабавала аспрэчыць гэта рашэнне і вярнуць усе страчаныя тэрыторыі. У самім рэгіёне на той момант ужо дамінавала англамоўнае насельніцтва, што адбівалася на настроі мясцовых жыхароў вяртацца ў склад іспанамоўнай Венесуэлы», — піша выданне The Guardian.

Гэтая спрэчка моцна абвастрылася ў 2015 годзе, калі амерыканская кампанія ExxonMobil знайшла ў Гаяне, асабліва ў рэгіёне Эсэкіба, вялізную колькасць высакаякасных радовішчаў нафты, што ператварыла Гаяну ў адну з самых дынамічных эканомік свету. 

Улады Венесуэлы на фоне гэтага адкрыцця абвінавацілі ЗША і іх саюзнікаў у рабаванні спрадвечных венесуэльскіх тэрыторый «шляхам узаконенага каланіялізму».

У сваю чаргу, Гаяна ў 2018 годзе звярнулася ў Міжнародны крымінальны суд, каб абараніць сябе ад нападаў Венесуэлы. 

Але пытанне не толькі ў рэсурсах. Як адзначае The Guardian, пытанне прыналежнасці Эсэкіба — гэта адзіная буйная праблема ў Венесуэле, якая аб'ядноўвае людзей усіх палітычных поглядаў. Венесуэльскі ўрад выкарыстоўвае гэта пытанне, каб аб'яднаць насельніцтва і падрыхтаваць спрыяльную глебу для наступных прэзідэнцкіх выбараў.

Ва ўзброеных сілах Венесуэлы служаць больш за 300 тысяч чалавек, у той час як армія Гаяны — гэта 3500 чалавек, узброеных максімум кулямётамі і парай старых бэтээраў. Аднак Гаяну падтрымліваюць Бразілія, Вялікабрытанія і ЗША, апошнія маюць кантынгент, размешчаны на тэрыторыі Гаяны. 

Армія Бразіліі ўжо ўмацоўвае мяжу з Венесуэлай на фоне венесуэльскага рэферэндуму, паведамляюць бразільскія медыя.

Венесуэла таксама не губляе часу і пагражае мабілізаваць войскі. Але пачатак поўнамаштабнай вайны можа пацягнуць за сабой непасрэдны канфлікт з ЗША і Бразіліяй, чаго Венесуэла не можа сабе дазволіць.

Наадварот, апошнім часам ішоў працэс пацяплення адносін паміж Венесуэлай і ЗША, якія спрабуюць вывесці Венесуэлу з-пад уплыву Расіі і Кітая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Гжегош
    02.12.2023
    У балiварыйцау няма анiякага шанса у супрацьстаяннi з 'англамоунымi, ды яшчэ з 'Вялiкiм Братам'- суседам... Бразылiяй...
  • Ганьба
    02.12.2023
    "Вінтоўка - гэта свята, усё ляціць у ..."
  • Эннот
    03.12.2023
    Эссекибо наш!
    Беларуские компании смогут построить агрогородки и сельсоветы.

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў10

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне10

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана4

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць6

Новы пакет санкцый Еўрасаюза можа закрануць расійскі алюміній3

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА32

«Ідзі адзін». Чаму Пятровіча чытаюць не так, як Бахарэвіча?3

АНТ запісала ў СІЗА КДБ інтэрв'ю з Кузнечыкам, Лосікам, Карнеем і Зянковічам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах17

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →