Нерухомасць

Кватэры на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Ад савецкасці да рамонту ў сучасным стылі

Пра вуліцу Карла Маркса можна казаць як пра адно з самых атмасферных і знакавых месцаў Мінска. У XIX стагоддзі яна называлася Падгорнай і была прыгарадам сталіцы. Але з часам набыла статус цэнтра горада. Нязменнай засталася толькі даўжыня вуліцы — 1,3 км — з музеямі, помнікамі архітэктуры і адукацыйнымі ўстановамі.

«Куфар» паглядзеў цікавыя прапановы.

Карла Маркса, 36

У знакамітым «Доме пісьменнікаў», дзе ў свой час жылі Іван Шамякін, Іван Мележ, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч і іншыя класікі беларускай літаратуры, прадаецца аднапакаёвая кватэра з акуратным рамонтам. У пары сотняў крокаў — Кастрычніцкая плошча. Побач з домам знаходзяцца Тэатр Янкі Купалы і сквер, на якія адкрываецца від з акна. Кватэра пасля капітальнага рамонту знаходзіцца на 2 паверсе.

Плошча аб'екта: 36,8 «квадрата». Пакой і кухня ізаляваныя. Санвузел паасобна, з ваннай. Кватэра прадаецца з мэбляй і бытавой тэхнікай.

Кошт: 307 197 рублёў ($99 000).

Карла Маркса, 6

У зацішным ціхім двары з шлагбаўмам прадаецца 2-пакаёвая кватэра. Дом размяшчаецца бліжэй да пачатку вуліцы, што кажа аб блізкасці да Галоўпаштамта і вакзала.

Тут практычна на кожным кроку працуюць кавярні, кафэ і рэстараны. Кватэра размешчана на 3-м паверсе. Агульная плошча займае 59,2 кв. м. Унутры выкананы лаканічны рамонт. Падлога — ламінат і плітка. Санвузел сумешчаны, з ваннай. У кватэры ёсць уся неабходная мэбля і бытавая тэхніка.

Кошт: 474 449 рублёў ($ 152 900).

Карла Маркса, 8

Па суседстве ад Маркса, 6 прадаецца 3-пакаёвая кватэра ў будынку з Cafe de Paris. Балкон выходзіць на тую частку вуліцы, па якой любяць гуляць турысты, а сам двор ціхі і зялёны. Кватэра знаходзіцца на 3-м паверсе пяціпавярховага дома. Агульная плошча складае 66 «квадратаў». Унутры выкананы сучасны рамонт у светлых танах. Усе пакоі і кухня ізаляваныя. У санвузле — душавая кабіна.

Кошт: 564 746 рублёў ($182 000).

Карла Маркса, 42

Бліжэй да парку Горкага і цырка прапануюць купіць 4-пакаёвую кватэру архітэктара Юрыя Шпіта, які і спраектаваў гэты дом. Гэтая частка вуліцы забудоўвалася пазней, таму на змену 5-павярховым сталінкам прыходзяць 9-павярховыя дамы.

Побач знаходзіцца набярэжная Свіслачы, куды можна адпраўляцца на прагулкі і ў спартыўны цэнтр. Кватэра знаходзіцца на 5 паверсе.

Агульная плошча 85,2 «квадрата». Пакоі паасобныя. Рамонт у савецкім стылі з адпаведнай мэбляй. Санвузел паасобна. У адным з пакояў ёсць выхад на лоджыю.

Кошт: 639 218 рублёў ($ 206 000).

Карла Маркса, 42

У доме архітэктара Шпіта можна разгледзець яшчэ адну прапанову — 5-пакаёвую кватэру з сучасным рамонтам. Размяшчэнне ў ціхім цэнтры дазваляе жыць у адзіноце, адначасова да праспекта Незалежнасці — 5 хвілін хады. У двары ёсць шлагбаўм. Кватэра адна на пляцоўцы, размешчаная яна на 6 паверсе. Агульная плошча займае 165,1 кв. м, уваходныя дзверы металічная. Корпусная мэбля выраблялася па індывідуальнай замове.

У кватэры 3 санвузлы і 2 лоджыі. На падлозе керамічная плітка і паркет. Сантэхніка італьянская.

Кошт: 1 424 277 рублёў ($ 459 000).

Каментары

Падае курс даляра — чаму так?7

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаюць судзіць 24-гадовую мінчанку за ўдзел у акцыі пратэсту

Зварот Байдэна да нацыі нагадваў пахавальны марш — Bild

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу1

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ1

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу10

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?7

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →