Усяго патроху88

Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым

Гэты метад дапаможа вашай любімай пары абутку даўжэй захаваць прывабны выгляд, пазбавіцца ад мікробаў і нейтралізаваць пахі. Распавядаем, як гэта зрабіць правільна.

Метад выкарыстання марозу для вырашэння розных праблем з абуткам добра ведалі нашы бабулі. З дапамогай адмоўных тэмператур можна надаўжэй захаваць свае туфлі на высокім абцасе, красоўкі ці басаножкі. Нават калі вы не заўважаеце нічога, што можа выклікаць клопат, спецыялісты раяць у прафілактычных мэтах праводзіць марозную лазню для вашага абутку. Шкоды ад гэтага будзе нашмат менш, чым ад мыцця ў пральнай машыне.

Перад тым, як змясціць пару абутку ў маразільную камеру, добра прасушыце яе, а затым паасобку змясціце ў цэлафанавыя пакеты. Працэс «замарозкі» павінен працягвацца 48 гадзін. Зімою, з надыходам вялікіх маразоў можна выставіць абутак на лоджыю.

У выніку вы пазбавіцеся бактэрый і спораў грыбкоў, плесні, нейтралізуеце непрыемны пах і абновіце выгляд.

Уздзеянне нізкіх тэмператур можа быць эфектыўным для матэрыялаў, якія дрэнна рэагуюць на чыстку ці замочванне ў вадзе. Рэгулярнае замарожванне абутку дапаможа ачысціць і асвяжыць яго без механічнага ўздзеяння.

Пасля таго, як вы дастанеце абутак з маразільнай камеры ці ўнесяце ў хату з лоджыі, ні ў якім разе не імкніцеся яго размарозіць з дапамогай фену, батарэі ацяплення, сушылкі ў пральнай машыне ці яркага сонца. Проста пастаўце яго на палічку для абутку.

Калі эфект вам падасца недастатковым, то можаце пакласці ўсярэдзіну цэдру свежага апельсіна, лімона ці лайма і пакінуць на ноч. Натуральныя эфірныя алеі дэзадаруюць ваш абутак.

Калі ў вас ёсць цэлыя кедравыя арэхі, то выкарыстайце іх. Яны добра ўбяруць вільгаць і знішчаць споры грыбка.

Чытайце яшчэ:

Пакладзіце крэйду ў халадзільнік і пабачыце, што здарыцца. Вы не пашкадуеце

Стаміліся ад дзірак у калготах? Вось як захаваць іх цэлымі

Ад лапцей да касмічных туфляў для Лэдзі Гагі — які абутак ствараўся беларусамі ў розных стагоддзях ФОТЫ

Каментары8

  • Serge
    01.12.2023
    Уяўляю як здзівяцца мае дзеці, прыйшоўшы дадому са школы, калі адкрыюць маразілку, каб нечым падсілкавацца і ўбачаць там мае туфлі. Падумаюць, што у таты дах паехаў.
  • Баба Зося
    01.12.2023
    Звары свае брудныя шкарпэткі. Эфект будзе двойчы станоўчым
  • Жвір
    01.12.2023
    Абутак, што не прызначаны для зімовага (халоднага) сезону, можа проста разваліцца ў тым маразільніку. Бо матар'ялы, клеі, фарбы ня будуць мець рэзыстансу да мінусавых тэмператур. А ўвогуле, зашмат дураты замест парадаў. :)

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →