Грамадства88

Баранавічы: на вачах навучэнцаў каледжа асудзілі і закавалі ў кайданкі 48-гадовага мужчыну

Паводле версіі суда, за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку

Брэсцкае ТБ апублікавала ролік пра «выязное пасяджэнне Баранавіцкага суда». Судзілі жыхара Баранавічаў, ролю пракуроркі выконвала Святлана Пасемка, ролю суддзі — Мікалай Кміта. Пасяджэнне праходзіла ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці.

Як устанавіла Берасцейская «Вясна», абвінавачанага завуць Валерый Тацын, яму 48 гадоў. А суд праходзіў 28 лістапада.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку, якія палічылі «публічнай абразай». Гэта значыць Тацын, па версіі пракурораў і суда, нібыта здзейсніў злачынства па ч. 1 арт.368 КК РБ.

У выніку яму прысудзілі 1 год калоніі і на вачах навучэнцаў каледжа надзелі кайданкі, вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлебачання.

Каментары8

  • Ёсік
    01.12.2023
    І слухаў народзец, будучыя блохі ўшывыя. А сказаць, што лукашэнка дармаед, акрамя сваёй с.акі нічым не цікавіцца, краіна ў жабрацкі кавалачак зямлі ператварылася - адразу абраза лукашэнкі, суд і калонія.
  • Такое не забываецца
    01.12.2023
    Усе дзеці назаўсёды запомнілі, што іх настаўнік - Герой.
  • Чак паланник
    01.12.2023
    Колхозное Чучхэ

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска

Галоўнае
Усе навіны →