«Ад чакання і гатоўнасці лягчэй не становіцца». Дарадца Ціханоўскай — пра затрыманне маці
Дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава расказала «Нашай Ніве» пра затрыманне маці.
Жанчыну затрымалі сёння раніцай у Наваполацку. Паводле слоў дзяўчыны, зранку Інэсу забралі на допыт з працы, пратрымалі там чатыры гадзіны. А потым родныя паведамілі Маргарыце, што сёння ці заўтра ў яе маці пройдзе суд. Пакуль невядома, у чым абвінавачваюць жанчыну.
Маргарыта лічыць, што яе актывізм — адзіная прычына, з-за якой маглі прыйсці да яе маці.
«У яе дагэтуль не было ні затрыманняў, ні папярэджванняў, ні размоў з органамі. Пасля навін пра Каардынацыйную раду мы з ёй чакалі, што да яе прыйдуць, але ад гэтага чакання і гатоўнасці лягчэй не становіцца.
Мне вельмі шкада, што ёй даводзіцца праходзіць праз усе гэтыя выклікі за мяне. І агулам за тое, што рэжым выкарыстоўвае родных як сродак рэпрэсій».
Маргарыта Ворыхава з'ехала з Беларусі летам 2021 года падчас масавых рэпрэсій у бок недзяржаўных арганізацый і атак на лідараў НДА. Тады дзяўчына, як і цяпер, была прэзідэнткай Беларускага моладзевага нацыянальнага савета РАДА. З 6 жніўня 2023 года Ворыхава працуе дарадцай Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ каго і ў якіх выпадках могуць арыштаваць маёмасць
«Каронкі для зубоў вязні рабілі самі». Эксперты расказалі пра турэмную медыцыну ў Беларусі
Каментары
Прабачце, вы што не разумелі, да гэтага моманту, у якой краіне жылі вы і жывуць дагэтуль вашыя родныя?! Увогулле, ці ёсць у беларускіх арганізацыях людзі з крытычным мысляннем альбо адныя толькі крэтыны і інфантылы?