Рыжская дума прагаласавала за прысваенне імя Скарыны аднаму са сквераў
Рыжская дума ўхваліла прысваенне аднаму з гарадскіх сквераў імя беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, паведамляе партал самакіраванне сталіцы Латвіі. На карысць такога рашэння прагаласавалі 50 з 60 дэпутатаў думы, 2 не ўдзельнічалі ў галасаванні, 8 адсутнічалі на пасяджэнні.
Як паведамлялася раней, ініцыятарамі змен у назве сквера выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.
Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас яе летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення ў гэтым пытанні. А вось цяпер гэта справа набыла рэальнае ўвасабленне ў выглядзе вынікаў галасавання.
Каментары