Вайна22

На вайне з Украінай загінуў яшчэ адзін расійскі генерал

Расійскія СМІ паведамілі пра гібель генерала-маёра Узброеных сілаў Расіі Уладзіміра Завадскага. Верагодна, ён падарваўся на міне ў тыле расійскіх войскаў.

Пра смерць Завадскага 28 лістапада паведаміла ў сацсетцы «Укантакце» арганізацыя выпускнікоў Маскоўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча «Крэмль». Увагу на публікацыю звярнулі журналісты выдання «Важные історіі».

Прычына смерці Завадскага ў тэксце не ўдакладняецца, аднак крыніца тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ» сцвярджае, што генерал-маёр загінуў, падарваўшыся на міне ў тыле, «у аддаленні ад лініі баявога сутыкнення».

«Важные історіі» адзначаюць, што гэта ўжо 12-ы выпадак гібелі вышэйшых расійскіх вайсковых афіцэраў на развязанай Расіяй вайне супраць Украіны. Афіцыйна расійскія ўлады, праўда, прызналі толькі смерць сямі.

Уладзімір Завадскі быў намеснікам камандзіра 14-га армейскага корпуса УС РФ.

Пакуль што самы высокапастаўлены афіцэр УС РФ, забіты на гэтай вайне — намеснік камандуючага Паўднёвай вайсковай акругі генерал Алег Цокаў. Ён загінуў летам гэтага года ў Бярдзянску, як мяркуецца — пры ўдары па камандным пункце расійскай 58-й арміі.

Каментары2

  • No
    29.11.2023
    што генерал-маёр загінуў, падарваўшыся на міне ў тыле, «у аддаленні ад лініі баявога сутыкнення».
    ----
    На рашыцкай сваёй міне падарваўся.
    Зямля шклаватай аккупанту!
  • Бункерфюрер
    29.11.2023
    Па плану.

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →