У Мінскую інфекцыйную бальніцу даволі часта паступаюць пацыенты з кавідам
У сталіцы таксама адзначаецца ўздым захворвання на рэспіраторныя інфекцыі
Па эпідэміялагічных прагнозах, пік захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, грып і COVID-19 прыйдзецца на студзень-люты. Пакуль сітуацыя кантраляваная, піша Blizko.by.
— Адзначаецца ўздым сезонных рэспіраторных інфекцый, — кажа Святаслаў Вельгін, намеснік галоўнага доктара Мінскай гарадской інфекцыйнай клінічнай бальніцы. — Грып пакуль рэгіструецца ў адзінкавых выпадках.
Досыць часта паступаюць пацыенты з COVID. На раніцу 27 лістапада ў іх было 76 пацыентаў, сказаў Вельгін.
Вірус менш патагенны, чым мінулыя хвалі пандэміі. Гэта варыянты «амікрона», які працякае як лёгкае рэспіраторнае захворванне, але ў некаторых пацыентаў з групы рызыкі працякае дастаткова цяжка.
Нагадаем, што раней распрацоўшчыкі «Спутніка V», якім прышчапляюць у Беларусі, прызналі, што першапачатковы варыянт вакцыны стаў неэфектыўны перад новымі штамамі, а абноўлены варыянт з'явіцца ў шырокім ужытку не раней за сакавік.
Магчыма, у снежні з'явіцца новая версія аднакампанентнага «Спутніка лайт».
У Беларусі таксама прышчапляюць кітайскай вакцынай Vero Cell і кубінскай «Саберана плюс» для рэвакцынацыі.
Каментары