Праект Politzek.me запусціў падпіску на данаты. Сродкі пойдуць на перадачы палітвязням і адвакатаў
Можна і падпісацца, і заданаціць аднаразова.
Аўтары праекта прапануюць пераходзіць на сайт politzek.me/donate, выбраць штомесячны плацёж, зручную суму і падпісвацца.
«Падпіска — гэта надзейная і стабільная дапамога, рэгулярная падтрымка сем'яў палітвязняў. А самі данаты — гэта прамая прапорцыя. Чым больш будзе данатаў, тым большай колькасці сем'яў будзе перададзена дапамога», — кажуць арганізатары.
Усе сродкі з падпіскі і разавых данатаў ідуць на перадачы палітвязням і адвакацкія паслугі.
«Вы будзеце дакладна ведаць, што кожны месяц вы робіце як мінімум адну важную, патрэбную і карысную справу», — дадаюць яны і папярэджваюць, што не варта рабіць данаты з беларускіх картак.
Каментары