У Галоўным упраўленні разведкі Украіны пацвердзілі атручванне Марыяны Буданавай
Жонка Кірылы Буданава была атручаная цяжкімі металамі і праходзіць курс лячэння.
Прэс-сакратар ГУР Андрэй Юсаў у каментары ўкраінскай службе «Радыё Свабода» сказаў, што інфармацыя, якая з’явілася ў медыя, адпавядае рэчаіснасці. Больш падрабязнасцей ён не прывёў.
«Марыяна Аляксандраўна Буданава сапраўды была атручаная цяжкімі металамі. Цяпер яна праходзіць курс лячэння, які ўжо завяршаецца», — сказаў Андрэй Юсаў.
Раней Буданаў у інтэрв'ю распавядаў, што жонка пражывае разам з ім у ягоным працоўным кабінеце, хоць і не працуе ў ГУР. З чэрвеня 2021 года яна працуе дарадцай мэра Кіева Віталя Клічко.
Па паведамленнях, на жыццё кіраўніка ГУР Кірыла Буданава з 2014 года здзяйснялі замах не менш за 10 разоў. Адзін з замахаў адбыўся падчас поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі па будынку ГУР у Кіеве быў нанесены ракетны ўдар.
Каментары