Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
На якой падставе ён застаецца за кратамі, невядома.
Праваабаронцу затрымалі 9 лістапада і арыштавалі на 15 сутак — яго мусілі вызваліць 24 лістапада, але гэтага не адбылося. Не вызвалілі Вайцешыка і 27 лістапада (то-бок калі б яго «перазатрымалі» на 72 гадзіны).
На якой падставе Аляксандра застаецца затрыманым, берасцейскай «Вясне» на гэты момант невядома.
Каментары