У Калядны пост у рацыёне харчавання асноўнай становіцца раслінная ежа: садавіна, гародніна, хлеб, кашы на вадзе. Але харчовыя забароны не такія строгія, як падчас Вялікага посту, піша smartpress.by.

Няможна есці мяса, малочныя прадукты (малако, алей, сыр, ёгурты і гэтак далей), яйкі, алкаголь (за выключэннем невялікай колькасці віна па нядзелях і царкоўных святах).

Паводле царкоўнага манастырскага статуту, каляндар харчавання ў гэтыя дні прадугледжвае:

28 лістапада, 5, 12, 19, 26 снежня, 2, 3, 4, 5, 6 студзеня: гарачая ежа без алею;

29 лістапада, 1, 3, 4, 6, 8, 10, 11, 13, 15, 17, 18, 24, 25, 31 снежня і 1 студзеня: гарачая ежа з алеем, рыба;

30 лістапада, 2, 7, 9, 14, 16, 21, 23, 28, 30 снежня — сухаядзенне: хлеб, садавіна, гародніна;

20, 22, 27, 29 снежня: гарачая ежа з алеем;

6 студзеня: сухаядзенне або поўнае ўстрыманне ад ежы да першай зоркі.

Праваслаўныя, што трымаюцца новаюліянскага календара (Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Кіпр, Крыт, Усяленскі патрыярхат, Праваслаўная царква Украіны, якой кіруе мітраліт Епіфаній ды інш.) пачалі пост 15 лістапада, а Раство адзначаць 25 снежня. 

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0