«Не будзем мы ніколі жыць, як у Еўропе». Жыхар Барысава паказаў, што за паўгода зрабілі мясцовыя з новым ліфтам
Блогер з Барысава апублікаваў відэа, у якім паказаў стан ліфта ў доме № 64 па вуліцы Гагарына. Мужчына кажа, што новы ліфт паставілі ў падʼездзе паўгода таму.
Ліфт раней быў абсталяваны відэакамерай. Цяпер яна вырваная «з мясам», а сцены і дзверы размаляваныя чорнай фарбай, кнопкі ліфта сапсаваныя.
— Вось вы ўсё кажаце, што дрэнна жывём у Расіі, Беларусі. Жадаем жыць, як у Еўропе. А не атрымаецца, як у Еўропе, ніколі, — звяртаецца аўтар відэа да гледачоў.
У каментарах чытачы абураліся, расказвалі, што ў іх падобная сітуацыя, нехта наракаў, чаму аўтар сам не прыбярэ ліфт.
У наступным відэа мужчына, які насамрэч не жыве ў гэтым падʼездзе, вырашыў сапраўды там памыць.
Калі дзверы ліфта адкрыліся, ён пабачыў, што чорнай фарбы няма — ліфт памылі. Але радасць ягоная была кароткай.
Бо са зваротнага боку дзвярэй ліфта зʼявіліся новыя надпісы — ужо чырвоныя.
Усё больш вытворцаў прадуктаў і касметыкі пераходзяць на мінімалістычны дызайн упакоўкі
«Прадаў 40 столікаў — зарабіў 4000 рублёў». Хакеіст пераехаў у вёску, каб працаваць з дрэвам
«Турысты, якія прыязджаюць, усе цудоўныя». Як хлопец з беларускай вёскі папулярызуе прыроду Блакітных азёр і зарабляе на гэтым
Каментары