На Чалябінскім заводзе, які пастаўляе рухавікі для танкаў, моцны выбух
На Чалябінскім трактарным заводзе сёння здарыўся моцны выбух.
На месца прыехалі шэсць пажарных машын і дзве машыны хуткай дапамогі. Гарэў маслены трансфарматар. Пажар ужо патушылі, паведамляе 74.RU.
«Узнікла ўзгаранне трансфарматарнай ГПП (галоўнай паніжаючай падстанцыі), папярэдняя прычына — кароткае замыканне», — паведаміў прадстаўнік завода. Кажуць, у выніку надзвычайнага здарэння ніхто не пацярпеў.
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра перабоі з электрычнасцю побач з заводам.
Чалябінскі трактарны завод — асноўны пастаўшчык для прадпрыемстваў канцэрна «Уралвагонзавод»: чалябінскімі рухавікамі рознай магутнасці абсталёўваюцца танкі Т-72, Т-90 «Прарыў», Т-14 «Армата», БМПТ «Тэрмінатар», артылерыйскія самаходныя ўстаноўкі «Акацыя», «Мста-С», «Кааліцыя-СВ».
Каментары