МУС Расіі абвясціла ў федэральны вышук Эндзі Стоўна — прэс-сакратара кампаніі Meta, у якую ўваходзяць Facebook і Instagram. «Медыязона» выявіла яго ў базе ведамства.
Выданне адзначае, што картка вышуку зʼявілася ў базе яшчэ ў лютым 2023 года, аднак увагу на яе звярнулі толькі зараз. Пры гэтым у лістападзе, паводле звестак «Медыязоны», адзін з расійскіх судоў прыняў рашэнне пра завочны арышт Стоўна па артыкуле аб садзейнічанні тэрарызму.
Менавіта па гэтым артыкуле 11 сакавіка 2022 г. распачаў справу Следчы камітэт з-за рашэння Meta не блакаваць карыстальнікаў Facebook і Instagram, якія заклікалі да «смерці расійскіх захопнікаў».
Facebook быў заблакаваны ў Расіі 4 сакавіка 2022 г., а Instagram — 14 сакавіка. Цвярскі раённы суд Масквы прызнаў Meta «экстрэмісцкай арганізацыяй».
Каментары
- Сарачка, калі мяне няма яны могуць мяне нават пабіць!