Энергетыкі ліквідавалі аварыю на цепласетках пад Мінскам. Без ацяплення ночылі ў Свіслачы і Дружным
Гарадскі пасёлак Свіслач пад Мінскам учора быў без цяпла і гарачай вады праз аварыю.
У населеным пункце Дружны без ацяплення і гарачага водазабеспячэння засталіся паліклініка і інтэрнат, у пасёлку Свіслач — бальніца, дзіцячы сад, школа, 74 жылыя дамы.
У 4 гадзіны ранку пашкоджаны ўчастак сеткі быў уключаны ў работу, цеплазабеспячэнне аднавілі цалкам, піша Мінэнерга.
Аварыя здарылася з-за пашкоджання магістральнага трубаправода сеткавай вады пры выкананні земляных работ у пасёлку Дружны.
Каментары