Літаратура

Адкрыты перадзаказ на «Брацтва пярсцёнкаў» Толкіна па-беларуску

19 снежня ў продаж паступіць новае, ліцэнзаванае беларускамоўнае выданне «Брацтва пярсцёнкаў» першай кнігі знакамітай трылогіі «Валадар пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна, паведамляе выдавецтва «Янушкевіч».

Новы пераклад на беларускую мову — вынік двухгадовай працы паэта і перакладчыка Ігара Кулікова. Вокладку і мастацкае афармленне зрабіла Настасся Пазняк.

На сайце анлайн-кнігарні knihauka.com можна аформіць папярэдні заказ на кнігу з паштовай і кур’ерскай дастаўкай у некаторыя еўрапейскія краіны, у тым ліку і ў Беларусь. Кошт — 69,90 злотых. У звычайным продажы кніга будзе каштаваць прыкладна на 20% даражэй.

Выдаўцы просяць пры афармленні папярэдняга заказу не класці ў кошык іншыя кнігі, бо ў такім выпадку яны прыйдуць да вас не раней за 18 снежня 2023 года. Лепей зрабіце яшчэ адзін заказ.

Старт продажаў адбудзецца ў Варшаве 19 снежня 2023 года. Месца продажаў — Беларускі моладзевы хаб (ul. Dożynkowa 6a). Пачатак аб 11-й гадзіне.

Кніга будзе мець цвёрдую вокладку, фармат 140х205 мм, 572 старонкі, з лясэ (тканевай закладкай) і залатым хот-стампінгам на вокладцы. У кнігу ўключаныя карты «Частка Воласці» і «Захад Серадзем’я ў канцы Трэцяй эпохі», а таксама «Прадмова да другога англійскага выдання» і «Тлумачэнне некаторых імён і назваў».

Каментары

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы5

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва15

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам23

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты13

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →