Грамадства1313

«Абавязацельствы выкананыя, мы спыняем маўчанне». Станіслаў Лупаносаў расказаў пра аўдыт «Байпола» і рэзка раскрытыкаваў былых паплечнікаў

Канфлікт паміж дзвюма часткамі раней адзінай арганізацыі былых сілавікоў «Байпол» выходзіць на новы віток. Станіслаў Лупаносаў з цяперашняга «Байпола» запісаў відэа, у якім расказаў пра падзеі, што адбываліся ў «Байполе» і вакол яго ў апошнія паўгода. Гэтае відэа — рэзка крытычнае ў дачыненні да былых аднадумцаў, якія цяпер аб'яднаныя ў арганізацыі «Белпол». 

Станіслаў Лупаносаў Stanislav Lupanosov Станислав Лупаносов
Станіслаў Лупаносаў. Скрын відэа BYPOLofficial / YouTube 

У пачатку звароту Лупаносаў нагадаў, што пасля адмовы праходзіць паліграф некаторыя супрацоўнікі былі звольненыя з «Байпола» «за грубае парушэнне працоўнай дысцыпліны і ў сувязі з стратай даверу». Пасля таго, сустрэўшыся са Святланай Ціханоўскай, кіраўніцтва і дзейныя супрацоўнікі «Байпола», як сцвярджаецца, далі ёй слова ўстрымацца ад абвінавачванняў на адрас былых калег, і яго нібыта трымалі.

«Аднак цяпер, калі ўсе абавязацельствы, якія мы ўзялі перад Святланай Георгіеўнай і беларускім народам, выкананыя, мы спыняем наша маўчанне», — абвяшчае Лупаносаў.

Пасля таго ён, згадаўшы, што супрацоўнікі «Байпола» «прайшлі паліграф, які прадставілі нашыя партнёры, у аднаго з найлепшых і найбольш аўтарытэтных рускамоўных паліграфолагаў, што існуюць на сённяшні дзень», а ўсе запазычанасці перад былымі супрацоўнікамі закрытыя, Лупаносаў даволі падрабязна расказаў пра праведзены незалежны аўдыт арганізацыі, ініцыяваны ў ліпені. Ён «запатрабаваў змены ў статуце арганізацыі, а таксама часу на працяглую і дэталёвую праверку ўсёй фінансавай дзейнасці арганізацыі за ўвесь перыяд існавання».

Паводле слоў Лупаносава:

«Кампанія-аўдытарка была ўзгодненая абодвума бакамі ў прысутнасці Франака Вячоркі і Святланы Ціханоўскай. Аўдытарская кампанія ўваходзіць у тройку польскіх аўдытараў, якія маюць доступ да праверкі грантаў амерыканскіх донараў.

Па выніках аўдыту, крадзяжоў і злоўжыванняў не выяўлена. Выдаткаванне сродкаў праводзілася ў адпаведнасці з заканадаўствам і патрабаваннямі грантадаўцаў. Ад грантадаўцаў атрыманыя лісты з пацвярджэннем таго, што гранты траціліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўкладзеных дамоваў. Больш за тое, пасля праведзеных праверак «Байпол» атрымаў фінансаванне, нягледзячы на хлусню і паклёп, што распаўсюджваліся звольненымі супрацоўнікамі, спецслужбамі рэжыму і іншымі асобамі, што зʼяўляецца гарантыяй фінансавай сумленнасці».

Разам з аўдытам была праведзена і інвентарызацыя ўсёй маёмасці фундацыі «Байпол», набытай у рамках праграм падтрымкі арганізацыі за перыяд яе існавання.

У сувязі з гэтым Лупаносаў заявіў, што

«з гэтага моманту дзеянням усіх асобаў, якія распаўсюджваюць паклёп і знявагі, праваахоўнымі органамі Польшчы будзе дадзена прававая ацэнка. «Байпол» пакідае за сабою права на абарону свайго гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ўсімі дазволенымі заканадаўствам Польшчы спосабамі. У тым ліку шляхам звароту ў суд».

Асноўны змест рэшты звароту — закіды ў бок былых паплечнікаў па «Байполу», разбор узаемных крыўдаў. Праўда, Лупаносаў адзначае, што 

«ў нас ніколі не было мэты змагацца з людзьмі, якія стаяць па наш бок барыкад. Калі толькі яны не зʼяўляюцца агентамі Лукашэнкі ці Расіі. Таму мы не лічым неабходным рэагаваць на выпады былых супрацоўнікаў «Байпола» ў наш адрас».

У той жа час, на ягоную думку, пасля сыходу з «Байпола»

«чамусьці былыя супрацоўнікі арганізацыі прынялі рашэнне змагацца не са злачынным рэжымам Лукашэнкі, а з «Байполам», планам «Перамога» і Аляксандрам Азаравым. А гэта нас, як вопытных аператыўных супрацоўнікаў стала наводзіць на пэўныя думкі».

Лупаносаў адзначае, што яны пачалі заўважаць сістэму ў дзеяннях былых супрацоўнікаў «Байпола». Так, з ютуб-канала, які перайшоў пад кантроль «Белпола», былі, маўляў, выдаленыя ўсе ролікі, якія датычыліся плана «Перамога», і ўсе інструкцыі, неабходныя партызанам і падпольшчыкам унутры краіны.

Як сцвярджае Лупаносаў, спачатку супрацоўнікі «Байпол» падумалі, што,

«магчыма, гэта зроблена з мэтай проста адгарадзіцца ад супраціву ўнутры краіны, каб атрымаць фінансаванне ў тых, хто баіцца ці не хоча падтрымліваць барацьбу за незалежнасць Беларусі».

Аднак далей яны нібыта заўважылі мэтанакіраваныя дзеянні па дыскрэдытацыі плана «Перамога» і самой ідэі вызвалення Беларусі ад злачыннага рэжыму.

«І вось тут у нас пачалі ўзнікаць сурʼёзныя пытанні», — зазначае Лупаносаў і адзначае, што следства па ўдзельніках спецаперацыі рэжыму па дыскрэдытацыі «Байпола» і плана «Перамога» завершана. Яго вынікі будуць абнародаваныя найбліжэйшым часам.

Чытайце яшчэ:

«Я не згодны з тэрмінам «раскол». Мацвей Купрэйчык — пра міліцэйскае мінулае, прастытутку Ламбаду ў аддзеле, сітуацыю ў «Байполе» і назву «Белпол»

Храналогія канфлікту ў «Байполе» — што за чым адбылося

Аб'яднаны пераходны кабінет абвясціў вынікі сустрэчы Ціханоўскай з «Байполам»

Каментары13

  • Павал
    24.11.2023
    Паглядзеў відэа. Горш за пакрыўджаную дзяўчыну можа быць толькі пакрыўджаны мужчына. Думаў, Станіслаў - сур'ёзны чалавек. Аказалася - балабол. Сумна гэта ўсё
  • Эннот
    24.11.2023
    Хорошие гранты наверное ,раз так горячо делят .
  • гоблен
    24.11.2023
    Idyioty! © 🤣🤣🤣

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Астапеня: Мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай38

Аналіз ДНК паказаў, што Хрыстафор Калумб быў яўрэем18

У Мінску спынілі таварыскі футбольны матч з-за масавай бойкі паміж гульцамі

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»49

Захоўванне бульбы па-за кватэрай пагражае жыхарам вялікім штрафам9

Колькі гадоў жыцця можна выйграць, калі кінуць курыць? Разлікі навукоўцаў1

Міністр заявіў, што беларуская культура ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў»27

Сын непрымірымага ворага Кадафі прыбыў у Беларусь, каб заключыць пагадненне4

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →