Свет33

«Няма неабходнасці пастаянна гаварыць аб пагрозах бяспецы». Прэзідэнт Казахстана на саміце АДКБ палемізаваў з Лукашэнкам

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на ўчарашняй сесіі АДКБ у вузкім складзе крытычна выказаўся адносна заяваў пра тое, што дзяржавам-удзельніцам арганізацыі хтосьці непасрэдна пагражае. Хоць казахстанскі лідар не называў канкрэтных прозвішчаў, можна меркаваць, што асноўным апанентам тут быў Лукашэнка.

Лукашэнка і Такаеў падчас саміту АДКБ у Мінску. Фота: Contributor/Getty Images

«Выбудоўваючы тактыку і стратэгію дзейнасці АДКБ, мы, безумоўна, павінны ўлічваць пагрозы і выклікі сучасных рэалій. Разам з тым, на мой погляд, няма неабходнасці пастаянна гаварыць аб пагрозах бяспецы дзяржаў-удзельніц АДКБ, нават калі такія існуюць. Пагрозы заўсёды былі. Такая сутнасць міжнароднай супольнасці.

Частыя заявы на гэтую тэму спараджаюць ілюзію, быццам мы кагосьці баімся. Падобныя заявы могуць таксама атрымаць і, падобна, ужо атрымліваюць зусім няслушную інтэрпрэтацыю.

Рыторыка арганізацыі павінна быць жорсткай, але гранічна карэктнай, з улікам уласнай годнасці дзяржаў-удзельніц і іх аб'яднанага вайскова-палітычнага патэнцыялу і моцы. АДКБ паказала свае поспехі як аўтарытэтная ваенна-палітычная арганізацыя, але наперадзе стаяць новыя задачы, якія павінны адпавядаць канструктыўнаму настрою яе дзяржаў-удзельніц», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Між тым Лукашэнка ў сваім выступленні якраз нагнятаў сітуацыю і сцвярджаў пра наяўнасць непасрэднай пагрозы ўступлення ў канфлікт:

«Міжнароднае права працуе выключна для абраных. На фоне адыёзнай ваяўнічай рыторыкі асобных палітыкаў і поўнай страты ўзаемнага даверу ідзе мэтанакіраванае раскручванне спіралі новай гонкі ўзбраенняў. Пажар рэгіянальных канфліктаў, з ужываннем у тым ліку найноўшых сістэм узбраенняў, у любы момант можа перакінуцца ў іншыя краіны».

Каментары3

  • Ого
    24.11.2023
    Милые бранятся-тешатся.
    Идея фикс беларусского елбасы-туркмен-баши лукашенко таково, - всё ОДКБ должно стать на защиту его власти и его права передачи её по наследству.
     Я буду союзником канибалла-людоеда путина, милующего таких же канибаллов-людоедов, сам стану таким же канибаллом-людоедом, но власть передам коле и никогда не отдам Народу, это есть главная задумка и цель туркмен-баши из Дроздов.
     Вокруг этих идей строится внутреняя и внешняя политика лукашенко и его системы.
     У казахского елбасы интересы поширше и понимание интересов Казахстана не смешаны, до такой степени, с личными интересами, как у елбасы (ябатьки) белорусского из-под Шклова.
  • Пётр
    24.11.2023
    Очень жаль, что Токаев не заговорил на казахском. Представляю реакцию клона Володи и нагнетателя угроз.
  • Ёсік
    24.11.2023
    Здаецца, спадар Такаеў хацеў сказаць Як ты ўжо задзёўб са сваімі пужалкамі, бульбяны лось, але дыпламатычная адукацыя і выхаваньне сярод людзей, а не жывёл, не дазволілі гэтага вымавіць.

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка12

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?7

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі5

Якая абстаноўка на выезд з Беларусі з раніцы?

Замена пасведчання кіроўцы ў Беларусі. Што трэба ведаць3

Рашэнне, ці трэба дазволіць Украіне біць па тэрыторыі Расіі, не прынятае4

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца10

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА30

Былы камандуючы НАТА заклікаў вярнуцца да супрацы з Беларуссю і сказаў, за што апладзіруе Лукашэнку30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка12

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Галоўнае
Усе навіны →