Спорт11

Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Лёсаванне стыкаў Еўра-2024

Сёння ў Швейцарыі адбылося лёсаванне стыкавых матчаў да чэмпіянату Еўропы па футболе. Іх пераможцы (тры каманды) згуляюць на кантынентальным першынстве ўлетку 2024 года ў Нямеччыне.

Каб трапіць на Еўра-2024, трэба перамагчы ў сваёй пары, а потым выйграць у пераможцы другой пары.

Ліга нацый, дывізіён А: Польшча — Эстонія, Уэльс — Фінляндыя.

Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.

Ліга нацый, дывізіён В: Ізраіль — Ісландыя, Боснія — Украіна.

Пераможца другой пары стане гаспадаром фіналу.

Ліга нацый, дывізіён С: Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан.

Пераможца першай пары стане гаспадаром фіналу.

Паўфіналы адбудуцца 21 сакавіка 2024 года, фіналы — 26 сакавіка 2024 года.

Пуцёўкі на Еўра-2024 па выніках адборачнага турніру заваявалі:

Албанія, Англія, Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Данія, Іспанія, Італія, Нідэрланды, Нямеччына (гаспадыня спаборніцтваў), Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Турцыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Шатландыя, Швейцарыя.

Каментары1

  • Жвір
    23.11.2023
    Люксембург, Казахстан, Эстонія, Грузія... Ну, вы разумееце, што Беларусь заслугоўвала месца на ЧЕ ў большай ступені, чым каманды пералічаных краінаў, і ня толькі іх... І гэта нават не праводзячы дамашнія сустрэчы ў сябе ў краіне... Той самы выпадак, калі некампетэнтнасьць кіраўніцтва федэрацыі, футбольнага чынавенства, зьвялі патэнцыял як нацыянальнай зборнай, так і ЧБ да нулявога ўзроўню.

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне11

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту7

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі42

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага1

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне11

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →