У Цэнтры імя Гамалеі дапусцілі перанос выпуску абноўленага «Спутніка»
Мадыфікаваны «Спутнік V» стане даступны расіянам (і, магчыма, беларусам) з сакавіка 2024 года, распавёў навуковы супрацоўнік Цэнтра імя Гамалеі Анатоль Альтштэйн. Раней кіраўнік інстытута Аляксандр Гінцбург казаў пра планы выпусціць вакцыну ў абарот у пачатку снежня, піша РБК.
Клінічныя даследаванні абноўленай вакцыны ад COVID-19 «Спутнік V» зараз вядуцца, работы па мадыфікацыі прэпарата зацягнуліся з-за цяжкасцяў з фінансаваннем, заявіў галоўны навуковы супрацоўнік НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Анатоль Альтштэйн падчас канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Паводле яго слоў, абноўлены прэпарат з'явіцца ў грамадзянскім абароце не раней за пачатак 2024 года, самае аптымальнае — у сакавіку наступнага года.
Абнаўленне «Спутніка V», са слоў Альтштэйна, заключаецца ў тым, што ў складзе адэнавіруснага вектара вакцыны з'явілася ўстаўка віруса, «які пачаў цыркуляваць у свеце, у тым ліку і ў Расіі, у 2023 годзе».
Раней Аляксандр Гінцбург тлумачыў, што тыя антыцелы, якія раней выпрацоўваліся на аснове «Спутнік V» у зыходным яго варыянце, перасталі абараняць ад новых варыянтаў COVID-19, таму вакцыну сталі падганяць пад новы антыгенны варыянт.
У сярэдзіне лістапада кіраўнік Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург таксама паведаміў, што клінічныя даследаванні абноўленай аднакампанентнай вакцыны ад COVID-19 «Спутнік лайт» завяршыліся і прэпарат плануюць да ўводу ў грамадзянскі абарот у першай дэкадзе снежня. Тады ж ён дадаў, што «Спутнік V» і дзіцячы варыянт вакцыны паступяць у медустановы пазней, не ўдакладніўшы дакладныя тэрміны.
«Спутнік V» зусім перастаў абараняць ад новых штамаў кавіду. А ў Беларусі ім працягваюць вакцынаваць
Галоўны санітарны доктар Беларусі зрабіў ужо пяць прышчэпак ад каранавіруса
Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад COVID-19 у новым сезоне. Парады
У Расіі раяць не рабіць прышчэпкі ад кавіду
Абноўленая вакцына «Спутнік лайт» з'явіцца ў шырокім ужытку ў снежні
Каментары