Свет66

Фінляндыя з пятніцы закрые ўсе памежныя пункты на мяжы з Расіяй, апрача самага паўночнага

У сталіцы Фінляндыі Хельсінкі прайшла прэс-канферэнцыя, на якой кіраўнік урада Петэры Орпа, кіраўнік МУС Мары Рантанен і начальнік аддзела памежнага ўпраўлення Марку Хасінен расказалі пра новыя абмежаванні на ўсходняй мяжы, піша Yle.fi.

У пятніцу, 24 лістапада, апоўначы закрыюцца ўсе пункты перасячэння мяжы Фінляндыі з Расіяй, адкрытым застанецца толькі самы паўночны пункт Рая-Ёсэпі.

Па словах міністаркі ўнутраных спраў Мары Рантанен, ранейшае закрыццё чатырох пунктаў пропуску ў паўднёва-ўсходняй Фінляндыі засведчыла эфектыўнасць гэтай меры. Сітуацыя на мяжы ў гэтым рэгіёне застаецца спакойнай.

Раней сітуацыя абвастрылася з-за штучна арганізаванага Расіяй мігранцкага крызісу. У лістападзе ў Фінляндыю праз усходнюю мяжу прыбыло каля 700 просьбітаў прытулку. Па словах фінскіх уладаў, Расія адмыслова прапускае на мяжу людзей, у якіх няма адпаведных дакументаў.

Адзіны пункт пропуску Рая-Ёсэпі, які будзе дзейнічаць, — самы паўночны, і да яго няпроста дабрацца. Прэм'ер Петэры Орпа заявіў, што калі сітуацыя з мігрантамі будзе пагаршацца, то Фінляндыя гатовая да яшчэ больш жорсткіх захадаў. Ён упэўнены, што Расія сама справакавала гэтую сітуацыю, і адпаведна расійскі бок пры жаданні здольны гэтую сітуацыю спыніць. 

Каментары6

  • mikola
    22.11.2023
    U Finljadyii ni razu ni byu....Kazali - Vodka dobraja....Telefony.....
  • Эннот
    23.11.2023
    Вступление в нато надо отрабатывать.
    Только не учли мнения русской диаспоры,
    а умный враг внутри — это больше,чем абыякавая малограмотная масса финских статистов.
    Хельсинки ж тоже можно вернуть.
  • айфон плафоныч
    23.11.2023
    Эннот,
    Звярнушка ў Кіеве зламалася. Праз тры дні. 

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты4

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?4

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода1

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі2

Завочна будуць судзіць вядомага эканаміста Паўла Данейку5

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты4

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год назад страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →