66-гадовы мужчына стаяў блізка да краю платформы, спатыкнуўся і ўпаў спінай на рэйкі проста перад хуткасным цягніком, піша БелТА.

Мужчына паспрабаваў устаць, аднак не паспеў, у выніку чаго на яго наехаў цягнік. Мінчук загінуў.

Паводле інфармацыі міліцыі, за год у Мінску адбылося сем наездаў цягніка на людзей, чатыры з іх са смяротным вынікам.

Шматтонны цягнік нельга спыніць за секунды, таму побач з чыгункай неабходна быць удвая ўважлівымі, папярэдзілі ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
15
Абуральна
2