У Магілёве за відэа ў тыктоку аўтамеханіка асудзілі да двух гадоў калоніі
Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша Mayday team.
Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у «абразе Аляксандра Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у тыктоку ў сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка.
Як адзначаюць магілёўскія праваабаронцы, на гэты момант відэаролік недаступны. Дзмітрыя Паршына затрымалі ў жніўні 2023 года. Пра мужчыну вядома, што ён знаходзіцца ў разводзе і працуе аўтамеханікам.
Каментары