Беларускі банк зрабіў сэрвіс па аплаце ў АРІП камуналкі і падаткаў з замежных картак
Сэрвіс запусціў Paritetbank сумесна з правайдарам плацяжоў bePaid.
Паведамляецца, што ў сэрвісе даступныя разлікі за камунальныя плацяжы, інтэрнэт і мабільную сувязь з любой кропкі свету з карт VISA, Mastercard, «Мір».
Акрамя таго, з замежных карт магчымая аплата падаткаў, дзяржпошлін, штрафаў і іншых паслуг, за выняткам фінансавых, а таксама плацяжоў на карысць анлайн-казіно і букмекерскіх кантор.
Для здзяйснення аплаты неабходна зайсці на старонку сэрвісу на сайце paritetbank.by, выбраць від плацяжу, запоўніць неабходную інфармацыю і націснуць кнопку «Аплаціць». Камісія складае 5% з кожнай аперацыі.
Сума ў АРІП выстаўляецца ў беларускіх рублях, разам з тым аплата можа праводзіцца з карт у любой валюце па курсе банка-эмітэнта карткі.
Максімальная сума плацяжу вызначаецца пастаўшчыком паслугі, але не больш за 36 900 рублёў у адны суткі.
Каментары