Грамадства55

«ГардСэрвіс» не вялікі бізнэс, а фактычна бізнэс-карлік — вытрымка з аўдыту

«Белпол» перадаў «Нашай Ніве» дакументы з часткамі фінансавай справаздачнасці «ГардСэрвіса». Выходзіць, што кампанія, якую ў прэсе малявалі беларускім правобразам ПВК «Вагнер» і лічылі разгалінаванай таемнай структурай для цёмных справаў, у рэальнасці існуе для спецыфічных і вузкіх задач. 

Архіўнае фота: Віктар Шэйман з прэзідэнтам Зімбабвэ 

«Я пра іх дзейнасць нічога не чуў», — сказаў «Нашай Ніве» пра «ГардСэрвіс» значны мінскі прадпрымальнік. Гэта водгук на камерцыйныя масштабы і заўважнасць у бізнэс-колах, а не на частату згадванняў у прэсе. 

«ГардСэрвіс», пра які думалі, што ён стане новай ПВК «Вагнер», у рэальнасці бізнэс-карлік. 

«Наша Ніва» з дапамогай «Белпола» атрымала вынікі першага за тры гады іх аўдыту, які дае ўяўленне пра маштабы дзейнасці правобразу беларускай ПВК. 

Наколькі разумее «Наша Ніва» і нашы суразмоўцы, «ГардСэрвіс» задумваўся як частка складанай схемы.

Прадаючы ў краіны Афрыкі зброю ці тэхніку, Беларусь не заўсёды можа разлічваць на аплату валютай. У афрыканскіх рэжымаў мала грошай, яны плацяць не імі, а доступам да радовішчаў і дазволамі на здабычу каштоўных металаў ці камянёў.

У нестабільных афрыканскіх краінах існуе патрэба ахоўваць тое, што табе выдзелілі. Але рэгулярнага войска туды не пашлеш, таму і Расія, і, следам за ёй, Беларусь, прыбягае да паслуг фармальна прыватных, а фактычна квазідзяржаўных кампаній са штатам наёмнікаў. 

Маштабы дзейнасці «ГардСэрвісу» раней складана было ацаніць, таму што іх справаздачнасць засакрэчаная ўказам Саўміна. 

Аўдыт, праведзены іпэшніцай Ларысай Квасавай, гэта першы аўдыт кампаніі. Перыяд, які правяраўся,— «з 2020 па 30.09.23».

З аўдыту можна зрабіць некалькі важных высноў. Галоўныя з іх — памеры выручкі і аб'ём замежнаэканамічнага патоку. 

За тры гады выручка «ГардСэрвісу» складае ўсяго 2,83 мільёна рублёў. Гэта менш за мільён даляраў. Менш, чым «Лінія Сталіна» праварочвае за год.

Замежнаэканамічных паступленняў за гэты час у «ГардСэрвісу» або няма зусім, або яны нязначныя. Гэта адказ на пытанне, ці ўдаецца Аляксандру Лукашэнку завязацца з афрыканцамі па расійскай схеме — імаверна, не ўдаецца. 

У той жа час падаткаў «ГардСэрвісам» сплочана на 1,83 мільёна рублёў. 

Падаткі кампанія плоціць не толькі з абароту або прыбытку. Асноўная графа падатковых выдаткаў пры вельмі сціплых сярэдніх заробках супрацоўнікаў — падаткі на зямлю. 

На абавязковыя падаткі (зямельны падатак, падатак на нерухомасць, ПДВ, з заробкаў) у «ГардСэрвісу» сышло 1,2 мільёна рублёў. 

Частку прыбытку таксама з'еў падатак на дабаўленую вартасць, яшчэ частку — падаткі пры выплаце заробкаў. 

Да студзеня 2020 года кампанія «ГардСэрвіс» мела назву «БелСек'юрыціГруп» і яе адзінай уласніцай была кампанія «Глобалкастам-менеджмент», якой валодалі дзве грамадзянкі Украіны — Ганна Пушкарова і Ганна Хмялеўская. Як раней высветлілі журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Пушкарову з Віктарам Шэйманам звязваюць даўнія адносіны. А вось Ганна Хмялеўская зʼяўляецца жонкай пляменніка былой жонкі Шэймана.

У чэрвені 2020 года Лукашэнка зрабіў «ГардСэрвіс» першай у гісторыі Беларусі прыватнай ахоўнай арганізацыяй з правам набыцця, захоўвання і выкарыстання службовай і грамадзянскай зброі.

Віктар Шэйман у ходзе першых прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе адказваў за асабістую бяспеку Лукашэнкі. Пасля выбараў ён стаў дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі. У 2000 годзе Шэйман, чалавек без юрыдычнай адукацыі, стаў генеральным пракурорам. Пазней ён узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта, зноў займаў пасаду дзяржсакратара Рады бяспекі, быў памочнікам Лукашэнкі па асабістых даручэннях, кіраўніком спраў. Цяпер ён займае пасаду спецпасланніка Лукашэнкі па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі.

Віктар Шэйман Виктор Шеман Victor Sheman
Віктар Шэйман на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Скрын відэа ont_by / YouTube

Сувязь «ГардСэрвіса» з Кіраўніцтвам спраў прэзідэнта

Са жніўня 2020 года адзіным заснавальнікам «ГардСэрвіса» стаў Аляксандр Мятла — кіраўнік фонду «Памяць Афгана» і дырэктар «Лініі Сталіна». Але Мятла толькі юрыдычна ўзначальвае кампанію. Дэ-факта гэтая фірма афіляваная з Кіраўніцтвам спраў Лукашэнкі і наўпрост падпарадкаваная Віктару Шэйману.

8 жніўня 2020 года Лукашэнка падпісаў распараджэнне, паводле якога беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» (БФСТ «Дынама») павінна было перадаць «ГардСэрвісу» чатыры будынкі па вуліцы Карвата ў мінскай Сцяпянцы.

Як высветліў «Белпол», штатны расклад «ГардСэрвіса» налічвае 64 адзінкі, з іх адміністрацыя складае 9 чалавек. Прычым шараговыя супрацоўнікі не абласканыя грашыма — зарплатны фонд у кампаніі ўсяго 149,7 тысячы рублёў (з якіх 49 тысяч — падаткі). Што дае сціплыя паўтары тысячы рублёў сярэдняга заробку. 

«ГардСэрвіс» ад свайго заснавання не мае дырэктара. На гэты момант яго абавязкі выконвае намеснік дырэктара Аляксандр Кулакевіч. Ён курыруе ахоўную дзейнасць фірмы і мае аклад 4150 рублі 39 капеек. Такі ж аклад мае і іншы намеснік, пра якога ўжо згадвалася, Уладзімір Арэх.

У фірме на пасадзе начальніка кантрольна-рэвізійнага аддзела (у якім адсутнічаюць падначаленыя), з тым жа някепскім акладам працуе сын намінальнага заснавальніка «ГардСэрвіса» Міхаіл Мятла.

Звычайныя стралкі, якіх у фірме 11 чалавек, маюць аклад у 1162 рублі, старшыя стралкі (іх усяго 16) — 1395 рублёў. Чатыры інспектары аддзела аховы прыватных асобаў маюць аклад 2325 рублёў і адзін старшы інспектар — 2558 рублёў.

На ўзбраенні знаходзілася 34 пісталеты МР 71 «Байкал», 2 пісталеты Glock 17, 3 пісталеты Макарава, 3 аўтаматы АКС-74У, 4 гладкаствольныя карабіны і адзін карабін з наразным ствалом.

Кліенты «ГардСэрвіса»

Расследавальнікі «Белпола» сцвярджаюць, што паслугамі аховы, якія надае «ГардСэрвіс» фізічным асобам, карыстаўся як мінімум адзін чалавек. Гэта Віктар Шэйман. Ад яго імя ў лістападзе 2021 года былі заключаныя дзве дамовы. Адна на асабістую ахову, другая — на ахову маёмасці. З лістапада 2021 гад па верасень 2022 года па дамовах было заплачана 1 033 000 рублёў, ці па 45 тысяч рублёў штомесячна. Грошы ўносіліся наяўнымі.

Другім кліентам зʼяўляўся адзін з набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў Аляксей Алексін. Ён заключыў дамову на ахову сядзібы «Радавое гняздо» плошчай 3,7 га. Штомесяц бізнэсмен пералічвае за паслугі «ГардСэрвісу» 9016 долараў наяўнымі праз давераную асобу.

Паводле дамовы, па 100 базавых велічынь штрафу павінна заплаціць фірма «ГардСэрвіс» у выпадку, калі стане публічна вядомы які-небудзь факт пра сядзібу Алексіна, аўтамабілі, родзічаў і асобаў, якія маюць доступ на тэрыторыю. У ахове задзейнічаныя 8 стралкоў. Асобна з кожным Алексін заключыў дамовы аб выкошванні і комплекснай прыборцы тэрыторыі. За гэта яны штомесяц дадаткова атрымліваюць 854 рублі.

Новы бізнэс «ГардСэрвіса»

Сярэдняя месячная колькасць аказаных паслуг — 10—11. 

Асноўныя контрагенты, якія плоцяць наміналу Шэймана, Аляксандру Мятле, гэта лагістычныя кампаніі «ЕўразіяСэлер» і «Алексвіт». А таксама «Вектор Капітал Груп» і будаўнічая кампанія, пастаўшчык уцяпляльнікаў «Мэйншып Рыэлці».

Такім чынам, у «ГардСэрвіса» ўсяго дзясятак кліентаў і плацяжы не пакрываюць выдаткаў. Але для таго, каб «ГардСэрвіс» атрымаў вялізныя грошы, была прыдуманая хітрая схема.

2 чэрвеня 2021 года ад БФСТ «Дынама» «ГардСэрвісу» перадалі яшчэ два будынкі, якія знаходзяцца побач з тымі, дзе размяшчаецца фірма на вуліцы Карвата. Адзін з будынкаў доўгі час знаходзіўся ў арэндзе ў іншай прыватнай фірмы. Арэндная плата складала дзясяткі тысяч рублёў. Цяпер яны сталі прыходзіць на рахунак «ГардСэрвісу».

Але ў далейшым, як сведчаць дакументы, што трапілі ў рукі «Белпола», на тэрыторыі, на якой размяшчаюцца гэтыя два будынкі, было вырашана пабудаваць жылы дом. Для гэтага была знойдзена кампанія, якая ўзяла на сябе выкуп будынкаў і будаўніцтва дома. Ёй стала адна з фірмаў групы кампаній «Тапас». Аднак затрыманне ўладальніка кампаніі Паўла Белага, хакеіста каманды Аляксандра Лукашэнкі, можа змяніць планы.

ГрандСервіс ГрандСервис GrandService
Скрын відэа osbbelpol / YouTube

Як сцвярджаецца ў матэрыяле, нават калі забудоўнік зменіцца, памер выплаты для «ГардСэрвіса» застанецца тым жа. Як вынікае з дакумента, які маецца ў распараджэнні «Белпола», забудоўнік павінен падзяліцца з «ГардСэрвісам» паловай чыстага прыбытку па камерцыйнай забудове жылля (каля 4,4 мільёна долараў) і заплаціць кампаніі кампенсацыю за знос старых будынкаў (звыш 1,1 мільёна долараў). 5,5 мільёна даляра — фантастычны даход на роўным месцы. Яго магла б атрымаць дзяржава, а атрымае прыватная структура — «свае людзі».

Чытайце яшчэ:

«Мае дастаткова шырокі функцыянал». Belpol запусціў уласны сайт

Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС

У цэнтры Мінска пабудаваная рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу? Там ён зможа не толькі працаваць і жыць, але і лячыцца

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • вось ён твар лукашызму
    22.11.2023
    5,5 мільёна даляра — фантастычны даход на роўным месцы. Яго магла б атрымаць дзяржава, а атрымае прыватная структура — «свае людзі». 


    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/330663
  • а понимаю, что у таких главное чтобы был шурпатый язык
    22.11.2023
    Аўдытар Аксёнаў, товарищ майор, для начала изучи суть вопроса. Документы о проведенном аудите лежат в открытом доступе. Но тебе проще ляпнуть языком, чем что-то почитать. 
  • даведка
    23.11.2023
    Лукашенко на днях назначил своего шкловского земляка экс-директора департамента финансовых расследований и генерала финансовой милиции Игоря Маршалова послом в Зимбабве... Интересно, сделал он это с целью особого контроля и расследования мутных африканских бизнес-схем Шеймана и Зингмана или использования его специфических знаний в отработке новых?!

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →