Свет11

Шакіра не паўстане перад судом па справе аб нясплаце падаткаў

Спявачка пагадзілася на дасудовае пагадненне і выплату саліднага штрафу.

Шакіра пакідае будынак суда са сваімі адвакатамі. Фота David Oller / Europa Press via Getty Images

Калумбійская спявачка Шакіра не паўстане перад судом у Іспаніі па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў на мільёны еўра. У апошні момант яна пагадзілася пайсці на здзелку з іспанскімі ўладамі, піша La Vanguardia.

Сёння павінен быў пачацца суд над Шакірай па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў. Але перад першым пасяджэннем стала вядома, што спявачка і яе юрысты дамовіліся з іспанскімі ўладамі аб мірным вырашэнні справы. Шакіра пагадзілася заплаціць буйны штраф.

Перад пачаткам слуханняў суддзя абвясціў, што ў апошні момант бакі дамовіліся заключыць пагадненне, каб пазбегнуць суда. Суддзя спытаў Шакіру, ці ведала яна аб гэтай угодзе і аб суме штрафаў, на што спявачка адказала сцвярджальна.

Калумбійская спявачка прызнала факты нясплаты падаткаў у 2012—2014 гадах і пагадзілася на трохгадовае турэмнае зняволенне, якое будзе заменена выплатай штрафу 7,3 мільёна еўра для пакрыцця нанесенай шкоды. Акрамя таго, каб не трапіць пад варту, яна заплаціць 432 000 еўра.

Такая дамова выгадная Шакіры. Бо ёй у адваротным выпадку пагражаў штраф памерам 23,8 мільёна еўра і восем гадоў зняволення.

Спявачку абвінавачвалі ў тым, што з 2012 да 2014 года яна ўхілілася ад выплаты 14,5 мільёнаў еўра, жывучы ў Барселоне і, такім чынам, павінна была плаціць падаткі ў іспанскую казну. Акрамя таго, абвінавачванне лічыла, што спявачка стварыла сетку падстаўных кампаній, каб схаваць свае даходы і маёмасць.

Калумбійская спявачка з'явілася ў судзе а дзясятай раніцы і пры ўваходзе ў залу суда адказала «Вось і мы», калі журналісты спыталі яе, як яна маецца. Справа была разгледжана сёння за пяць хвілін. Шакіра падышла да мікрафона, сказала, што прымае заключанае пагадненне і зачытала яго, затым судовае разбіральніцтва было спынена.

Каментары1

  • mikola
    20.11.2023
    Dobra nekali spjavala.....

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне15

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў6

Чэргі з фур на выезд з Беларусі прыкметна скараціліся. Чаму так адбываецца?2

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам6

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму2

18 чалавекам стала млосна ад сцэн жорсткага сэксу падчас оперы ў Германіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне15

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Галоўнае
Усе навіны →