Грамадства33

Гарбунова пра сэксістаў у апазіцыі і пытанне да Качанавай

У новым выпуску «Ток» прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Вольга Гарбунова падзялілася меркаваннем пра тое, наколькі Лукашэнка сэксіст і ці могуць знакавыя для рэжыму жанчыны аказаць уплыў на будучую гісторыю краіны, пра што б спытала ў Качанавай пры асабістай сустрэчы і ці ёсць сэксісты ў апазіцыі.

Лукашнка сярод дзяўчат Лукашенко среди девушек Lukashenko among the girls
Лукашэнка падчас Навагодняга балю ў Палацы Незалежнасці. Снежань 2020 года. Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

Сэксізм Лукашэнкі

На погляд Гарбуновай, Лукашэнка безумоўна з'яўляецца сэксістам. «Дастаткова паслухаць яго выказванні. Яго паблажлівы тон і яго «чалавечае разуменне» таго, што ў жанчын не так шмат здольнасцей і сіл, гаворыць пра тое, што ён прадстаўнік абсалютна старой загартоўкі з абсалютна патрыярхальнымі поглядамі».

Вольга падрабязна спыняецца на аналізе таго, што робіць Лукашэнка. «Мы ведаем, што Беларусь у сусветных рэйтынгах выглядае краінай з дастаткова паспяховай гендарнай роўнасцю. У нас дастаткова шмат жанчын-дэпутатаў, прадстаўнікоў у розных інстанцыях. На справе, у рэальнай дзяржаўнай палітыцы мы бачым, што адбываецца, хто ў нас наверсе, хто прымае рашэнні, колькі ў нас міністраў.

Вольга Гарбунова Ольга Горбунова Volga Garbunova
Вольга Гарбунова падчас інтэрв'ю. Скрын відэа OK_talk / YouTube

Апрача таго, што ён публічна ў сваіх словах гаворыць, мы бачым, што ён робіць на палітычным і асабістым узроўні. У нас не так шмат інфармацыі пра яго асабістае жыццё».

«Лукашэнка выкарыстоўвае жанчын, не надзяляючы іх увогуле ніякім правам голасу і не даючы ніякай магчымасці праяўляцца і быць субʼектамі гэтай камунікацыі», — расказвае Гарбунова.

У такім кантэксце Гарбунова вельмі асцярожна ставіцца да пытання адносна месца і ролі Ірыны Абельскай, якая лічыцца маці трэцяга сына Лукашэнкі, у будучай гісторыі Беларусі:

«Я не ведаю гэтага чалавека і яе адносін да таго, што адбываецца ў яе асабістым жыцці, з яе дзіцем, ці з тым, што адбываецца ў Беларусі цяпер. Я не ведаю, саюзніца яна нам ці абсалютная апанентка, якія ў яе па жыцці каштоўнасці. Я

не думаю, што Беларусь цяпер у такім пункце, дзе ўплыў якіх-небудзь знакавых для прадстаўнікоў рэжыму жанчын будзе адыгрываць нейкую ролю. Не думаю, што на рашэнне чалавека, які захапіў уладу ў краіне, нешта можа цяпер паўплываць акрамя яго самога, яго ўяўлення пра тое, што адбываецца, пра тую дастаткова змрочную будучыню, што чакае Беларусь».

Калі б была магчымасць сустрэцца з Качанавай, Вольга Гарбунова хацела б даведацца яе асабістае бачанне вырашэння праблемы палітзняволеных.

Сэксісты ў апазіцыі

Гаворачы пра сэксістаў у апазіцыі, Вольга Гарбунова заўважае, што іх вельмі шмат і яна хутчэй бы падумала пра тое, хто не сэксіст.

«Часам мне падаецца, што я сэксістка. Важна разумець, што сэксізм таксама трансфармуецца. Калі раней гэта было такое дамастроеўскае «баба не вадзіцель, курыца не птушка», то цяпер наратывы мяняюцца. Цяпер можна пачуць: «Ну зразумела, фемінізм. Жанчыны ваў, але». Цяпер шмат дэталяў, перацягвання коўдры («а вось жанчыны ўсё ж такі бʼюць мужчын»)».

На думку Гарбуновай, у грамадстве, дзе пачынаюць размывацца паняцці нормы, межаў і правіл, дастаткова складана арыентавацца. «Мы не заўсёды ведаем, як правільна зрабіць, як правільна назваць нейкія рэчы. Таму тут трэба быць вельмі пільным. У любы момант наша слова можа некага зачапіць, параніць. У любы момант мы можам самі некага дыскрымінаваць, хоць і разумеем, што такое дыскрымінацыя і гвалт».

Але ў цэлым, заўважае Гарбунова, дэмсілы пакуль бліжэй да сэксізму і традыцыйнага бачання ўсіх пытанняў, з ім звязаных. У той жа час у яе працы з мужчынамі ў Кабінеце сэксізм не праяўляецца:

«У нас у кожнага і кожнай свой мандат. І ў мяне няма страху на пасяджэннях Кабінета выказваць сваё меркаванне ці быць нязгоднай».

Гарбунова адзначае, што па-за працай у яе няма нейкіх больш блізкіх, таварыскіх адносін і няма часу, каб адсочваць іх публічныя выказванні. «Дапускаю, што яны акуратныя, таму што яны цяпер дэмакратычныя палітыкі», — адзначае прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце.

Гарбунова дадае, што раней яны гаварылі пра існаванне двух варыянтаў у Беларусі: ці грамадства выспявае да нейкай добрай прагрэсіўнай думкі і лабіруе змены заканадаўства, ці наадварот — палітычнай воляй прымаецца спецыялізаваны закон аб забароне дыскрымінацыі.

«І тады, хаця грамадства не да канца ці зусім не гатовае, яно вымушана гуляць па новых заканадаўчых правілах. І вось гэта хутчэй за ўсё лепшая гісторыя для Беларусі. Таму што калі мы будзем чакаць, пакуль усе адрэфлексуюць і стануць відушчымі, зразумеюць, як яны дыскрымінуюць адно аднаго, мы будзем чакаць яшчэ доўга і, магчыма, не дачакаемся», —

выказвае сваю думку Гарбунова і дадае, што, на яе погляд, выдатна, што цяпер у дэмакратычных сілах задаюцца гэтым пытаннем.

«Нам вельмі важна мець крытычнае мысленне. Яно павінна нам зараз дапамагчы прыняць «ненавісныя» еўрапейскія каштоўнасці, якіх так асцерагаецца аўтарытарны рэжым. Таму што гэта абавязковая ўмова, інакш мы прыйдзем прыкладна да такой жа дыктатуры, толькі пры якой будуць прыгожыя правільныя словы. Але змены павінны наступіць з самага нізу, з тваіх уласных паводзін».

Глядзіце цалкам:

Каментары3

  • гоблен
    20.11.2023
    "...мы бачым, што адбываецца, хто ў нас наверсе, хто прымае рашэнні..."

    Девчушечки, милые мои, вы как с Луны свалились! Вы правда не знаете кто сверху?🤣🤣🤣

    А чтоб принимать решения, брутального протектора мало)) Взвыли б вы без нас, сексистов, со своими глупыми байками))
  • Змагар
    20.11.2023
    Хлпіць засіраць людзям мазгі рознай непатрэбшчынай, лепш, разбярыцеся з сексотамі ў стане нацыянальных сілаў!
    ⬜️🟥⬜️
  • GNLS
    21.11.2023
    Змагар, Нейкае дзіўнае патрабаванне да саветніка па сацыяльнай палітыцы. Прапаную Вам пакінуць гэты каментар пад артыкулам аб ГардСэрвісе. Здаецца мне, там ён будзе больш да месца.

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы5

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу25

Часопіс Time абвясціў Трампа Чалавекам года1

84-гадовы Эдуард Ханок праспяваў «Царыцу» перад 15-тысячнай «Мінск-Арэнай»: ён прыйшоў на канцэрт Ганны Асці6

Орбан прапанаваў Пуціну абвясціць каляднае перамір'е і правесці буйны абмен палоннымі3

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі5

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы5

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →