Прычына — няспраўнасць цягніка.
У суботу цягнік №863 Орша — Мінск з адпраўленнем з Оршы ў 15.05 па тэхнічных прычынах (няспраўнасць электрацягніка) ідзе са спазненнем на 1 гадзіну 40 хвілін, паведамляе Белчыгунка ў сваім тэлеграм-канале.
Беларуская чыгунка прымае ўсе неабходныя меры па скарачэнні часу спазнення і дастаўцы пасажыраў у пункты назначэння.
Больш падрабязна інфармацыю можна спраўдзіць па тэлефоне 105.
Белчыгунка выбачаецца за прычыненыя нязручнасці.
Каментары