Кіно

Вялікая іронія, развагі пра волю выпадку і маляўнічы восеньскі Парыж — якім атрымаўся 50-ты фільм Вудзі Алена

Coup de Chance (у рускамоўным пракаце «Вялікая іронія», а ў даслоўным перакладзе з французскай — «шчаслівы выпадак») — смешная і сумная, энергічная і зычлівая рамантычная трагікамедыя з крымінальным прысмакам, якая разгортваецца сярод згаслага святла і залатога лісця.

Coup de Chance
Нільс Шнайдэр і Лу дэ Лааж у фільме Вудзі Алена Coup de Chance. Фота: United King Films

Нягледзячы на шматлікія скандалы, звязаныя з культурай адмены і рухам #MeToo, а таксама неадназначную рэакцыю актывістаў на з’яўленне 87-гадовага Вудзі Алена на чырвоным дыване падчас Венецыянскага кінафестывалю, у тым, што датычыць майстэрства, рэжысёр па-ранейшаму на вышыні. Большасць кінакрытыкаў назвала Coup de chance, «бадай, найлепшым фільмам Алена за апошнія пару дзесяцігоддзяў».

Сваю юбілейную 50-ю стужку Вудзі Ален вырашыў не здымаць у роднай Амерыцы. У апошнія гады ўся драма кар'еры рэжысёра была звязаная з адмовай кампаній распаўсюджваць яго фільмы ў ЗША, і ўсё з-за абвінавачванняў у сэксуальным гвалце, якія высунула супраць яго прыёмная дачка Дылан. Апошні фільм Алена ў Амерыцы, «Кола цудаў», быў выпушчаны шэсць гадоў таму — у 2017-м.

Трэба сказаць, што, акрамя эпапеі з абвінавачваннямі, ёсць і тая акалічнасць, што Ален як творца заўсёды вылучаўся сваёй пэўнай старамоднасцю, кніжнымі жартамі і любоўю да літаратуры, што рабіла яго хутчэй еўрапейскім артыстам, чым тыповым прадстаўніком Галівуда. Улічваючы названыя прычыны, не дзіва, што Coup de chance рэжысёр вырашыў зняць у Францыі з удзелам французскіх акцёраў і на сродкі французскай кінакампаніі.

Вудзі Ален ужо здымаў у Францыі — шырокавядомыя «Поўнач у Парыжы» і «Магію месяцовага святла». Але Coup de chance стаў першым фільмам з малавядомымі французскімі акцёрамі і на французскай мове, якой рэжысёр, дарэчы, не ведае. Таму сцэнар ён напісаў на англійскай, а затым тэкст быў перакладзены.

У фільме героі ходзяць па месцах, якія Ален палюбіў яшчэ падчас працы над «Поўначчу ў Парыжы» — Люксембургскім садзе, алеях Вест-Энда і Манмартра. Новая карціна Алена ў нейкім сэнсе падобная да прызнання Парыжу ў любові. Гэта шмат у чым заслуга аператара, італьянца Віторыа Старара — знакамітага «лаўца» залатога святла, які стварыў некалькі кінашэдэўраў для Бернарда Берталучы.

У аснове сюжэта — шлюбная здрада жонкі мільянера Фані, якая пачынае сустракацца з пісьменнікам Аленам (як тут не згадаць фільм «Ідэальнае забойства» з Віга Мортэнсанам, Гвінет Пэлтрау і Майклам Дугласам, дзе падобны сюжэт, хоць стужка і зусім іншая па настроі).

З багатым і прыгожым мужам Фані жыве лёгка і раскошна, але аднойчы на вуліцы яна сустракае былога аднакурсніка, які некалі быў у яе закаханы. Ален жыве ў багемнай кватэры пад дахам і піша кнігу пра каханне. Паміж Фані і Аленам завязваецца бурны раман, які не ўдаецца як след схаваць ад Жана. Поўны падазрэнняў, Жан ужо наняў прыватнага дэтэктыва, каб той высочваў яго жонку па горадзе — і з гэтага моманту меланхалічная камедыя рыхтуецца перайсці ў іншы жанр — больш змрочны.

Lou de Laâge Coup de Chance
Лу дэ Лааж у фільме Вудзі Алена Coup de Chance. Фота: labiennale.org

Ніякага ровара стужка Вудзі Алена, вядома, не вынаходзіць: рэжысёр, як і ў ранейшых сваіх фільмах, усё гэтак жа смяецца з цяжару чалавечых жарсцяў і абуджае ў кожным героі ўнутранага неўротыка, схільнага да існавання ў бясконцых ілюзіях і ўцёках ад асабістай адказнасці. Аднак у Coup de Chance Ален робіць гэта куды больш бліскуча, чым у сваіх папярэдніх нядаўніх фільмах. «У стужцы ёсць радасны тон спакойнай весялосці, якому спрыяе джазавы саўндтрэк з 60-х. Гэта не камедыя, але падчас прагляду вы амаль можаце ўбачыць, як Вудзі Ален стаіць убаку і пасмейваецца з чалавечага глупства, якое ён вам паказвае», — трапна адзначае Оўэн Глібермайн у аглядзе для Variety.

Ад усіх іншых аматараў «паразважаць у кіно» Ален адрозніваецца выдатным уменнем уплятаць развагі пра жыццё ў дыялогі герояў практычна бясшвова — так, як гэта робяць добрыя літаратары. Coup de chance у гэтым сэнсе не выключэнне. Назва адсылае да тэмы ўдачы і шчаслівага выпадку, і гэтая тэма пранізвае ўвесь фільм. Пісьменнік Ален кажа, што ўсё жыццё — гэта шчаслівы выпадак. На думку фінансіста Жана, удачы не бывае, ёсць толькі планаванне. Праўда ляжыць дзесьці пасярэдзіне. І тое, як героі шукаюць яе на працягу фільма, захапляе, хвалюе і прыносіць вялікае задавальненне.

 

Больш пра кіно:

Сёння стартуе кінафестываль «Лістапад»

Кінафэст «Паўночнае ззянне» агучыў міжнародную праграму. Вось якія 17 фільмаў пакажуць

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» агучыў праграму. Вось што можна будзе паглядзець бясплатна

Серыял на выхадныя. «Падзенне дому Ашэраў»

Каментары

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

На Пуэрта-Рыка правялі рэферэндум і прагаласавалі за ўваход у склад ЗША

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне16

Медыцынскую тэхніку заходняй вытворчасці Беларусь замяняе на кітайскую і турэцкую1

Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»10

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →