XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 17 да 24 лістапада пад слоганам «Ствараем будучыню». Мерапрыемствы адбудуцца не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах.
Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця цяперашняга кінафоруму пройдуць у кінатэатры «Дом кіно», піша БелТА.
Конкурсныя паказы ММКФ адбудуцца ў кінатэатрах «Піянер», «Цэнтральны» і « Беларусь».
Пазаконкурсныя паказы фільмаў пройдуць у кінатэатрах «Цэнтральны», «Дом кіно», «Піянер», у Музеі гісторыі беларускага кіно, на кінастудыі «Беларусьфільм» і ў Ратушы.
З праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут.
Фестываль плануюць адкрыць фільмам «Кіношнікі». У ім шмат адсылак да сусветнага і беларускага кінематографа, якому ў 2024 годзе споўніцца 100 гадоў.
Старшынёй журы сёлета будзе Ігар Угольнікаў — савецкі і расійскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы, экс-комік.
У рамках пазаконкурснай праграмы пройдуць Дні казахскага, расійскага, пакістанскага і сірыйскага кіно. У Акадэміі мастацтваў адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога будзе арганізаваны паказ кароткаметражных студэнцкіх фільмаў.
У аматараў савецкага кіно будзе магчымасць убачыць любімыя фільмы на экранах кінатэатраў. Будуць паказаны карціны: «Я крочу па Маскве», камедыі «Сардэчна запрашаем, або Чужым уваход забаронены», «Міміно», «Сцеражыся аўтамабіля», «Кін-дза-дза».
Каментары