Культура55

У Наваполацку склалі першы каталог гарадскіх мазаік ФОТА

Паводле падлікаў, на сёння ў горадзе захавалася ажно 218 гэтых твораў мастацтва. Разабраліся, што сёння адбываецца з мазаікамі па ўсёй краіне і чаму наваполацкі прыклад важны для захавання гэтай спадчыны.

Каталог быў складзены навуковымі супрацоўнікамі музея гісторыі і культуры Наваполацка. Яны зафіксавалі ацалелыя творы, згрупаваўшы іх паводле тэматыкі: з выявамі людзей, птушак, жывёл, раслін, знакаў задыяку, з абстрактнымі выявамі, а таксама выявамі на тэмы скарэння космасу і спорту. Для зручнасці мазаікі таксама былі нанесены на карту горада.

Музейшчыкі адзначаюць, што Наваполацк сёння з’яўляецца жамчужынай мастацтва мазаікі ў Беларусі. І сапраўды, у новапабудаваным горадзе імі ўпрыгожваліся не толькі значныя грамадскія аб’екты, але і ўваходныя групы звычайных пад’ездаў — менавіта такія мазаікі складаюць большасць у каталогу.

Макс Шляймовіч, які займаў пасаду галоўнага архітэктара Наваполацка ў 1970-я гады, успамінаў, што адной з галоўных задач, якая стаяла перад будаўнікамі новага горада, было наданне шэрым новабудоўлям індывідуальнасці:

«Параіўшыся з усімі зацікаўленымі, мы і вырашылі аддаць гэтую працу на водкуп мастакам. Каб і горад стаў больш яркім, і творчыя людзі грошай зарабілі. Спачатку я сачыў за гэтым працэсам, адсочваў, дзе якая мазаіка з'явілася. Але потым гэтыя хлопцы так разагналіся, што адсачыць было немагчыма».

Паводле беларускага заканадаўства любая мазаіка толькі па факце свайго існавання лічыцца творам манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і любыя дзеянні з ёй магчымыя толькі пасля шматлікіх узгадненняў з мясцовымі органамі і Міністэрствам культуры. На практыцы ж гэтае заканадаўства ніколі не выконваецца. 

Як адзначаюць спецыялісты ў сферы аховы спадчыны, ізноў гаварыць пра савецкія мазаікі як каштоўныя творы мастацтва ў Беларусі сталі літаральна ў апошнія гады. Да гэтага мазаікі ўспрымаліся выключна як сімвалы «саўка» сумнеўнай якасці. Але нечакана вялікая цікавасць замежнікаў да «саўмоду» (савецкага мадэрнізму) змяніла агульнае негатыўнае стаўленне да іх на зацікаўленасць.

Затынкоўка мазаікі на тарцы гімназіі ў Мінску, якая выклікала ажыўленую дыскусію пра каштоўнасць савецкай манументальнай спадчыны. Фота: Onliner

У чэрвені 2022 года надзвычай вострую рэакцыю грамадскасці выклікала рэканструкцыя гімназіі № 15 па вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску, дзе былі затынкаваная мазаіка 1973 года, якая, відаць, адлюстроўвала палёт касманаўта. Чыноўнікам і кіраўніцтву гімназіі, якія не ўяўлялі, што гэта можа мець каштоўнасць, давялося няўцямна апраўдвацца. 

Знішчэнне мазаікі «Прыгажосць уратуе свет» у Бярозе. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Яшчэ больш трагічны выпадак адбыўся з мазаікамі «Прыгажосць уратуе свет», створанымі ў 1989-1990 гадах мастаком Рыгорам Кірдзеем на тарцах будынка ў Бярозе: іх проста збілі. Тут таксама мясцовым уладам давялося няёмка апраўдвацца і ціснуць на бацькоўскія пачуцці, маўляў, праз дрэнны стан мазаікі маглі абрынуцца дзеткам на галовы. 

Нарэшце, днямі стала вядома, што ў Бабруйску пры зносе карпусоў «марзонаўскай» бальніцы не плануюць, нягледзячы на звароты грамадзян і заканадаўства, захоўваць першую ў горадзе мазаіку, выкананую мясцовым мастаком Сямёнам Абрамавым. Актывісты падрыхтавалі петыцыю, у якой патрабуюць ад Міністэрства культуры прымусіць бабруйскіх забудоўшчыкаў прытрымлівацца закона. 

Першая мазаіка ў Бабруйску, якую мясцовыя ўлады адмаўляюцца захоўваць нягледзячы на патрабаванні заканадаўства. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

На фоне гэтых сумных культурных страт наваполацкі прыклад важны, бо выводзіць уразлівыя мазаікі са звыклай «нябачнасці», ператвараючы іх у прадмет навуковай цікавасці. Ён таксама дае зручны доступ да гарадской спадчыны ўсім зацікаўленым, якія не заўсёды маюць магчымасць наведаць сам Наваполацк, і захоўвае выгляд твораў мастацтваў, якія ў любы момант могуць быць знішчаны няўдалым рамонтам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Максім неДызайнер
    17.11.2023
    Прыгажосць
  • mikola
    17.11.2023
    Ася К., што так шэранька, што гэтак
  • Максим Дизайнер
    17.11.2023
    Огонь!И не надо по номерам подъездов ориентироваться.

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў1

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў1

Даследаванне: раскол у культуры паміж тымі, хто з'ехаў і хто застаўся, павялічваецца. Але расце новае пакаленне музыкаў

Галоўнае
Усе навіны →