Свет55

Фінляндыя закрывае пераходы на мяжы з Расіяй

Фінляндыя закрывае чатыры пункты пропуску ў ноч з пятніцы на суботу. Рашэнне прынята пасля прагназаванага фінскімі службамі павелічэння мігрантаў на мяжы.

Фінляндыя закрые памежныя пераходы «Ваалімаа», «Нуямаа», «Іматра» і «Ніірала» (з расійскага боку — пункты «Тарфянаўка», «Бруснічнае», «Святагорск» і «Вяртсіля»), паведамляе Reuters. 

На прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа заявіў, што «ўрад хацеў адрэагаваць рашуча». 

Пункты Сала і Вартыус будуць адкрыты для прадастаўлення міжнароднай абароны.

Міністр унутраных спраў Мары Рантанен раней паведаміла, што ведамства прагназуе павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў з Ірака, Сірыі, Емена і Турцыі, якія пры пасярэдніцтве расійскіх памежнікаў пранікаюць у памежную зону і просяць прытулку ў ЕС.

Даследчык Інстытута замежнай палітыкі Анры Ванханен у інтэрв'ю Yle заявіў, што Расія наўмысна накіроўвае мігрантаў на мяжу, каб даставіць нязручнасці Фінляндыі.

Абмежаванні, папярэдне, працягнуцца да 18 лютага 2024 года.

Праз мігранцкі крызіс на межах Беларусі з краінамі Балтыі Польшча закрыла тры з шасці пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы, а Літва — два. Краіны ЕС назвалі крытэры, па якіх могуць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю. 

Каментары5

  • Янка
    16.11.2023
    ІМЯ, для прадастаўлення міжнароднай абароны нават адзіны пункт застанецца функцыянаваць. Але галоўнае - пытанне функцыянавання грузавых пунктаў пропуску
  • Максим Дизайнер
    16.11.2023
    Ну, что, братушки?Вы следующие?
  • Интересный
    17.11.2023
    Пусть ещё с ЕС закроют границы, ведь большинство иммигрантов оттуда.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →