Апошнія восеньскія вясёлкі зафіксавалі ў Беларусі над храмамі ФОТЫ
Ужо з вечара 15 лістапада ў Беларусі прагназуюць пахаладанне: прыйдуць першыя істотныя маразы, выпадзе снег. Таму, верагодна, апошнюю восеньскую вясёлку беларусы ўбачылі 13 лістапада і падзяліліся фотаздымкамі. Два здымкі, зробленыя ў гэты дзень, знайшло ў сацсетках выданне Katolik.life.
Фота з Баранавічаў Брэсцкай вобласці апублікавала Таццяна Коршун. Яна зняла на фоне вясёлкі фігуру Ісуса Хрыста, які дабраслаўляе горад ля касцёла Маці Божай Фацімскай.
А вясёлку над праваслаўным храмам убачылі ў Ельску Гомельскай вобласці. Фота з вясёлкай над мясцовай Свята-Траецкай царквой выклалі на старонцы газеты «Народны голас».
Здымкі набралі шмат пазітыўных рэакцый. «Дае надзею», — пракаментаваў адзін з карыстальнікаў.
Каментары