Усяго патроху99

Меліціна Станюта святкуе 30-годдзе. У прыхільнікаў яна папрасіла нечаканыя падарункі

Гімнастка Меліціна Станюта, якой сёння споўнілася 30 год, апошнім часам жыве ў Парыжы. Са спартоваю ўпартасцю і выбітным аптымізмам яна змагаецца з французскімі бюракратычнымі барʼерамі і побытавымі цяжкасцямі.

Меліціна Станюта. Фота: melitinastaniouta / instagram

Учора яна распавяла сваім прыхільнікам радасную навіну — пасля месяцаў пошукаў кватэры, яна нарэшце здолела яе зняць пад Парыжам. У Францыі, каб зняць жытло, тлумачыць Меліціна, трэба прайсці праз бюракратычнае пекла з розных паперак.

«Заўтра мой дзень нараджэння… Я прачнулася ў ложку без коўдры ды падушак, у халоднай кватэры без мэблі ды нават кубачкаў, не кажучы пра патэльню ды імбрык, але з думкай, што я шчаслівая, бо нарэшце маю свой новы дом на некалькі месяцаў, і адначасова сумуючы па сваёй кватэры ў Менску, дзе ёсць усё, нават болей… Але гэта мой кут у краіне, далёкай ад роднага краю», — напісала Меліціна.

Яна дадае, што тры гады таму не падумала, што на свае 30 год будзе марыць не пра дзявочы падарунак (пра якую торбачку ці сукенку), а пра падушкі, патэльню ды пыласос.

«Жыццё чалавека (чытай, беларуса) — цікавая штука», — дадае дзяўчына.

У сторыс Меліціна просіць прыхільнікаў, якія хочуць павіншаваць яе, дарыць ёй хатнія рэчы.

Каментары9

  • Anatol Starkou
    15.11.2023
    Я таксама прамяняў дзве кватэры ў Мінску - двух пакаёвую і трохпакаёвую - на аднапакаёвую ў Ню Ёрку. Два дні таму мне споўнілася 72. Беларусы і беларускі, калі ласка прышліце мне з РБ пару бутэляк Старадарожскай самагонкі з нагоды дня майго варэння. А то ад Каліфарнійскага кабернэ ў мяне ўжо пякотка. А я вам дашлю сваё фота. 
  • Торт
    15.11.2023
    З Днём нараджэння!!!
  • тот
    15.11.2023
    Anatol Starkou,как небудь без вас, плывите своим курсом

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы7

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →