Грамадства1717

«Даніна павагі нашым братам расіянам». У Мінску адкрылі помнік Аляксандру Неўскаму

Знаходзіцца помнік, які ўяўляе сабой вялікую конную скульптуру вышынёй 11 метраў, каля пасольства Расіі.

У Мінску адкрылі помнік Аляксандру Неўскаму. Фота: БелТА

«Мы адкрываем яшчэ адно месца прыцягнення для гараджан і гасцей сталіцы. Гэта даніна павагі нашым саюзнікам, братам расіянам», — сказаў на цырымоніі намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран.

Помнік уяўляе сабой вялікую конную скульптуру вышынёй 11 м і з'яўляецца «сімвалам адзінства народаў Расіі і Беларусі, агульнай гістарычнай памяці і шматвяковых традыцый», паведамілі ў расійскай пасольстве. Менавіта яно займалася рэалізацыяй праекта пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Беларускага экзархата РПЦ.

«Улады рэспублікі і кіраўніцтва Мінска ахвотна адгукнуліся на ініцыятыву прадстаўнікоў беларускага духавенства аб усталяванні помніка. Ідэю асабіста падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Сродкі на збудаванне манумента далі спонсары з ліку прадстаўнікоў бізнэсу», — растлумачылі ў пасольстве.

Вядома, што жонкай князя была Аляксандра Брачыслаўна, дачка полацкага князя. Іх шлюб у пасольстве Расіі назвалі «першай саюзнай дамовай паміж будучымі Беларуссю і Расіяй».

Каментары17

  • Paliašuk
    14.11.2023
    Пасольства рашкі ўжыла даволі трапную метафару, параўноўваючы "саюзную дзяржаву" з сярэднявечным дынастычным шлюбам, дзе нявеста не мае выбару. Так і Беларусь да сябе прывязалі з дапамогай свайго сатрапа пад маркай "эканамічнай інтэграцыі". Цяпер ставяць сваіх ідалаў паўсюль. Але навошта нам нейкі Неўскі, калі ў нас былі свае перамогі над тэўтонамі (Грунвальд) і шведамі (Солт-Лэйк-Сіці)?! Лепей бы Мезіну ці Копацю статую паставілі. Ці хаця б фігуры Вітаўта Вялікага і Ягайлы ў гістарычны музей вярнулі.
  • Железный Дровосек
    14.11.2023
    Истукан в виде бронзовой блевотины.
    Наверное.и подняли на такой дикий пьедестал,чтоб  «благодарные братцы»беларусы не отблагодарили его посредством раскрашивания.
    Как это было с совервыми памятниками в Болгарии,Чехии,Венгрии
  • Язэп
    14.11.2023
    Мы адкрываем яшчэ адно месца прыцягнення для гараджан і гасцей сталіцы. Гэта даніна павагі нашым саюзнікам, братам расіянам

    Не нашым, а вашым
    Неўскі лізал ардынскаму хану
    А Цуран ... выказаў павагу расейцам

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»6

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца22

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак5

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»14

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў3

Новы міністр культуры распарадзіўся здымаць фільмы пра вайну і сялян. І паабяцаў прарыўнае кіно12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»6

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →