У расійскім горадзе Самара на хаду загарэўся трамвай вытворчасці «Белкамунмаш». Здарэнне адбылося ўвечары 11 лістапада. У салоне ў гэты момант знаходзіліся пасажыры, піша сайт 63.ru.
«Патушыць агонь сваімі сіламі не ўдалося. Уласная парашковая сістэма пажаратушэння, якой абсталяваны трамвай, з надзвычайным здарэннем таксама не справілася. На месцы працуюць пажарнікі. Паводле папярэдніх даных, у трамваі паміж унутранай прасторай даху і самім дахам магло адбыцца кароткае замыканне», — расказаў дырэктар мясцовага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення.
Мясцовы Следчы камітэт паведамляе пра аднаго пацярпелага ў выніку ўзгарання.
Гэты трамвай — адзін з пяці новых вагонаў, якія даставілі ў Самару з Беларусі ў канцы лета. Усяго іх павінны паставіць 12. Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне Самары збіраецца выстаўляць да беларускага вытворцы прэтэнзіі.
Раней праблемай самаўзгарання адзначаліся беларускія аўтобусы, пастаўленыя партыямі ў расійскія гарады.
Каментары
загрукоча ўночы мой апошні трамвай.
Да наступнай пастаўкі пройдзе пару стагоддзяў,
пройдзе пару стагоддзяў...
А пакуль што - бывай. (версія гімна Белкамунмаша)