Грамадства22

«Няма тэлефонаў, спатканняў з табой, і, натуральна, вай-фаю». Былы журналіст з прэзідэнцкага пула ў калоніі вучыцца на зваршчыка

Тэлевядоўца, былы супрацоўнік АНТ, асуджаны на тры гады калоній Дзмітрый Семчанка адбывае пакаранне ў калоніі № 22 пад Івацэвічамі. У зняволенні Семчанка ўжо каля паўгода. Крыніца, якая мае кантакты з былымі вязнямі калоніі, падзялілася са Свабодай апошнімі звесткамі пра журналіста.

Дзмітрый Семчанка ў судзе. Фота: БелТА

«Ён трымаецца нармальна, мае роўныя адносіны з іншымі вязнямі. Вучыцца на зваршчыка, у вольны час шмат займаецца спортам — яго часта бачаць на спартовай пляцоўцы», — расказала крыніца. Паводле яе звестак, Дзмітрый Семчанка не скардзіцца на здароўе. Палітвязень знаходзіць час на чытанне мастацкай літаратуры і ўдасканальвае сваю англійскую мову.

«Да яго даходзяць лісты ад сваякоў, ёсць і тэлефонныя званкі. На волю яму выходзіць у сярэдзіне 2025 году. Пратрымаецца!» — мяркуе крыніца пра Дзмітрыя Семчанку.

У 2020 годзе Дзмітрый Семчанка ўзначальваў на АНТ гэтак званы прэзідэнцкі пул — адмысловую групу журналістаў, якія асвятлялі афіцыйныя падзеі, звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам. Паваротным пунктам у ягонай кар’еры сталі прэзідэнцкія выбары 2020 года. Неўзабаве пасля іх журналіст звольніўся з АНТ, а ў верасні яго пакаралі адміністрацыйным арыштам за ўдзел у пратэставым маршы.

Да 2022 года Семчанка займаўся грамадскімі сувязямі, працаваў у фірме «Белагра», а ў канцы году яго зноў затрымалі і пасля двух тэрмінаў па 15 сутак выставілі абвінавачанне паводле 130 артыкула Крымінальнага кодэксу — за «падбухторванне да іншай сацыяльнай варажнечы». У сакавіку 2023 году Семчанку прызналі вінаватым і прысудзілі яму 3 гады зняволення, ягоная апеляцыйная скарга выніку не дала.

З вязніц, дзе сядзеў Дзмітрый Семчанка, ён дасылаў напісаныя ў няволі вершы. Некаторыя з іх, як верш «Тры крокі», а таксама верш пра беларускую мову, ужо публікаваліся раней. Паводле крыніцаў Свабоды, творчасць палітвязня за кратамі працягваецца. Яны падзяліліся яшчэ адным ягоным творам.

Твой ліст як паветра —
Дыхаў бы, дыхаў.
Літары — не наглядзецца.
Водар з паўметра
Птушкаю дзікай
Б’ецца да сэрца.

Проста папера.
Звычайны канверт.
А для мяне як ікона.
Ты мая вера,
Мой запавет,
Зорка ў дарозе дадому.

Няма тэлефонаў,
Спатканняў з табой
І, зразумела, вай-фаю.
Створаных словаў
Тваёй рукой
Сувязь праз краты прымаю.

Словы складаюцца
Ў вусны твае,
Нібы на першым спатканні.
Зноў усміхаюцца,
Быццам у сне.
Так выглядае каханне.

У адным з лістоў на волю Дзмітрый Семчанка прызнаўся: «Прыемная ўвага, якая надае сэнс маім учынкам і сённяшняму існаванню тут. Міне нейкі час (спадзяюся, што хутка), і ў адным са знакавых месцаў абавязкова зробяць помнік у выглядзе анёла з паштоўкай у адной руцэ і бандэролькай у другой. Зразумела, каму ён будзе прысвечаны».

Каментары2

  • Woodoo Cult
    13.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • БТ нават не глядзеў
    13.11.2023
    Даруй, Зміцер, я "паставіў крыж" на такіх як ты задоўга да 2020-га года. Па ўсім відаць, рацыі не меў. Век жыві - век вучыся

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі9

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Галоўнае
Усе навіны →