Гомельскай чыгунцы загадалі дэмантаваць надпісы на лацінцы і па-ангельску
Як стала вядома «Штодню», гомельская чыгунка атрымала загад дэмантаваць надпісы на англійскай мове і беларускай лацінцы і замяніць на надпісы па-руску і па-беларуску.
Тое ж самае цяпер адбываецца ў Мінску, дзе на скаргі прарасійскіх актывістаў шыльды мяняюць на двухмоўныя — на беларускай і рускай мовах.

Як піша «Штодзень», адначасовая замена ўсіх шыльд вымагае вялікіх сродкаў, якіх, пасля пандэміі, санкцый і вайны, у беларускай чыгункі вобмаль.
Каментары