Грамадства1212

«Прыбіральніца раскідала зменку». Маці школьніка з Новай Баравой лютуе, а ў каментарах дакараюць яе саму 

Маці аднаго з вучняў паскардзілася ў сацсетках на парадкі ў «школе будучыні» ў Новай Баравой. Калі дзеці вярнуліся з канікул, іх зменны абутак быў раскіданы. Што кажуць у адміністрацыі?

У «школе будучыні». Фота: сайт школы

«Сын хварэў і не мог забраць зменку»

Маці аднаго з вучняў сярэдняй школы №1 у Копішчы зняла на відэа і выклала ў тыкток раскіданы па гардэробе зменны абутак школьнікаў. Жанчына расказвае, што гэтак дзяцей, якія не забралі на канікулы абутак, пакарала прыбіральніца. Цяпер вучні не могуць адшукаць сваю зменку.

«Выдатная школа! — з сарказмам адзначае жанчына. — Вучымся 4-ты год. Водгукі негатыўныя. Пераезд у іншую школу будзе адназначна. Бацькам не раю. Ні ў плане вучобы, ні ў плане стаўлення».

Раскіданы абутак вучняў. Фота: скрын з відэа ў тыктоку

На відэа бачна, што вучнёўскія рэчы — абутак і штосьці ў пакетах — сапраўды ляжыць на падлозе. 

У каментарах маці даводзіць, што яе сын хварэў і не мог забраць зменкі, якая «прыгожа вісела ў пакеце на вешалцы». Яна таксама адзначае, што абутак яе сына са школьнага гардэробу знікае не першы раз.

«За мінулы год тры зменкі купілі, пасля заняткаў узімку сын нават зімовы абутак не знайшоў і пайшоў дамоў у школьным у мароз», — з абурэннем піша жанчына.

Паводле яе, дзеці кожную раніцу вымушаныя шукаць свой абутак.

«Трэба было абутак па адрасах разнесці?»

40-секундны крытычны ролік сабраў масу каментароў. Аўтары большасці з іх бароняць школу і прыбіральніцу. Яны вінавацяць дзяцей, што тыя не парупіліся забраць зменку.

«Вы сваім прыкладам паказваеце дзіцяці свае адносіны да школы. Як вы думаеце, якое ў яго будзе стаўленне да яе?» — незадаволена адрэагаваў на ролік жанчыны аўтар аднаго з каментароў.

У іншым гаворыцца, што аўтарка відэа сама вінаватая ў тым, што адбылося з абуткам сына. «Сказана забраць — забярыце», — катэгарычна даводзіцца ёй.

«Школе будучыні». Фота: сайт школы

«Калі пад кожную мамку з сынулькам няшчасным падладжвацца цэлай школе, то парадку ніколі не будзе!» — заяўляецца жанчыне.

Аўтарку роліка ўпікаюць у тым, што сама магла прыйсці ў школу па абутак, калі захварэў сын.

«Прыбіральніца мела рацыю!» — указваюць ёй.

«Ці трэба было абутак па адрасах разнесці?» — з сарказмам пытае яшчэ адзін каментатар.

Адміністрацыя школы: «Можа раскідаць не столькі прыбіральніца, колькі самі дзеці»

Прадстаўніца адміністрацыі школы ў Новай Баравой, якой патэлефанаваў чытач «Нашай Нівы», паведаміла, што бацькоў інфармавалі ў чатах, каб дзеці забіралі свае рэчы на канікулы дамоў.

Паводле яе, не ўсе так рабілі і пакінутую вучнямі маёмасць перанеслі ў адмысловы пакой для згубленых рэчаў.

Хто раскінуў абутак па гардэробу, у школе не ведаюць.

«Мы ж не можам прасачыць, ці раскідвала прыбіральніца рэчы, — адказалі ў адміністрацыі чытачу. — Тут можа раскідаць не столькі прыбіральніца, колькі самі дзеці. Яны дужа жорсткія адзін да аднаго. Бывае, што нешта хаваюць, раскідваюць, каб гаспадар не адшукаў. Трэба ўлічваць такі момант».

Чытачу параілі падысці на вахту і супрацоўнік адвядзе яго ў пакой, дзе захоўваецца забытая вучнямі маёмасць.

На школьнай вахце кругласутачна сядзіць супрацоўнік міліцыі, а гардэроб ад міліцыянта непадалёк. Тое, што там адбываецца, бачна з паста, але хто раскідаў абутак, ахоўнік не ў курсе.

Пра «школу будучыні»

«Школу будучыні» узвялі ў 2000 годзе ў вёсцы Копішча Мінскага раёна, у крэатыўнай і нестандартнай стылістыцы.

У «школе будучыні». Фота: сайт школы

У навучальнай установе мноства таго, што іншым школам не даступна. У ёй тры тэрасы, празрыстыя класы, майстэрні, анстыстрэс-пляцоўкі, тэрыторыі адпачынку на даху, асобны спартыўна-аздараўленчы комплекс ды многае іншае.

Праект абышоўся ў 20 мільёнаў даляраў. Разлічаная школа на 1020 вучняў.

Цяпер яна перапоўненая. На сайце навучальнай установы напісана, што ў ёй вучацца яшчэ больш дзяцей — 2 340.

Школе не хапае педагогаў. Патрабуюцца настаўнікі гісторыі, матэматыкі, фізікі, беларускай мовы і літаратуры, пачатковых класаў ды выхавальнік групы падоўжанага дня. Шукае школа таксама прыбіральніцу, кухара і кухоннага работніка.

Сёлета напярэдадні навучальнага года ў школу выстраілася чарга з бацькоў першакласнікаў.

Колькасць месцаў у першых класах была абмежаваная — 150, але ахвотных было значна больш.

Чарга ў «школу будучыні». Фота: pristalica.by

Самаарганізацыя бацькоў выклікала незадаволенасць чыноўнікаў.

Дзяржаўная ж прэса згадвала 2020 год і ўпікала мясцовых жыхароў у тым, што яны «ганілі ўладу і адкрыта негатыўна выказваліся супраць дзяржавы, а таксама існай сістэмы адукацыі, называючы яе ідэалагізаванай. Але ў прыватныя школы, нягледзячы на гучныя лозунгі, сваіх дзяцей ніхто не павёў».

Аднак многія прыватныя школы былі зачыненыя да 2022 года.

Чыноўнікі паабяцалі бацькам, якія стаялі ў чарзе, што іх дзяцей запішуць у школу, але папярэджвалі, каб не забывалі пра яе матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У кожнай школе да канца навучальнага года зробяць вайскова-патрыятычны клас ці клуб

«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ

«Месцы да нястрогіх прафесараў разлятаюцца як гарачыя піражкі». Выпускніцы беларускай і польскай ВНУ параўналі сваю адукацыю

Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах

Каментары12

  • Директор
    10.11.2023
    Уборщица, конечно, должна получить выговор, как минимум. Подавайте в суд за пропажу обуви. Уборщица не может наговорить гадостей власти за свою быдлонищую жизнь, поэтому нпгадтла детям. А в комментариях -такое же быдло.
  • Таракан
    10.11.2023
    Нашли тему. Заняться больше нечем
  • Шерхан
    10.11.2023
    Опять эта Ылита из Новой Дуровой чем то не довольна

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі70

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку120

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму5

Новыя Patriot і SAMP/T не змогуць абараніць Харкаў, Сумы, Мікалаеў і Чарнігаў — аналітыкі

За 40 км ад Мінска ёсць унікальны бясплатны гідрапарк з вадаспадамі, лесам, пляжамі і нават «джакузі»2

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска12

У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага12

Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild3

Каго сёння можна назваць сапраўдным патрыётам Беларусі? Гутарка з філосафам Баркоўскім13

Грамадзяніна Індыі, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі70

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →