Яго асудзілі за рэпост з «Люстэрка».
Бацьку пісьменніка Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле яго, бацьку асудзілі за рэпост з «Люстэрка» (арт. 19.11 КаАП).
Учора дома ў пісьменніка адбыўся ператрус, а ягонага бацьку затрымалі.
Пісьменнік учора распавядаў «Белсату», што візіту сілавікоў і ціску праз бацькоў чакаў даўно:
«Тату раней выклікалі і казалі яму, што я павінен замаўчаць і т.п., таму даўно было зразумела, што штосьці такое адбудзецца. Мы з татам абмяркоўвалі, што трэба з’ехаць, аднак ён сказаў, што ён ні ў чым не вінаваты і не павінен з’язджаць. Урэшце яны такім чынам вырашылі зрабіць, каб я замаўчаў».
Учора, па словах пісьменніка, пасля ператрусу проста забралі ўсю тэхніку і сказалі маці: «Перадайце дзякуй сыну».
«Мама цяпер будзе шукаць адваката, калі яны яшчэ засталіся ў Беларусі. Такімі дзеяннямі сілавікі не змогуць дасягнуць сваёй мэты і не закрыюць мне рот, — расказваў учора пісьменнік. — Бо гэта дзіўна — маўчаць, калі твайго бацьку бяруць у закладнікі».
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары