Грамадства1212

Лукашэнка патлумачыў, чаму зачысціў партыі і навошта патрэбныя тыя, што засталіся

На сённяшняй нарадзе, дзе Аляксандр Лукашэнка склікаў верных партыйцаў, ён патлумачыў, чаго чакае ад іх.

«Беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай, а таксама стаць памочнікамі улады ў тлумачэнні рашэнняў, што прымаюцца. Прызначэнне партый — не змагацца з дзяржавай, a канкураваць паміж сабой на ўзроўні праектаў, заканадаўчых ініцыятыў. Усё, што накіравана на стварэнне», — перадае словы Лукашэнкі «Пул першага».

Ён заявіў, што падчас перарэгістрацыі «ачысцілі партыйнае поле ад дэкаратыўных аб'яднанняў і тых, чыя дзейнасць накіравана на падрыў асноў канстытуцыйнага ладу нашай краіны».

«На жаль, на працягу доўгага часу пад шырмай «дэмакратычных формаў палітычнага ўдзелу» фактычна дзейнічалі экстрэмісцкія групоўкі ў мэтах падрыву дзяржаўнасці», — выказаўся Лукашэнка.

Нагадаем, пасля ўвядзення новых правіл перарэгістрацыі былі ліквідаваны ўсе апазіцыйныя партыі. 

Але пры гэтым Лукашэнка заявіў, што «мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады, не падзяляем грамадства па партыйнай прыналежнасці».

Зараз на сайце Мінюста паведамляецца, што ў краіне зарэгістраваныя чатыры партыі:

«Белая Русь» (старшыня Алег Раманаў), Ліберальна-дэмакратычная партыя (Алег Гайдукевіч), Камуністычная партыя Беларусі (Аляксей Сокал), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (Аляксандр Хіжняк). На пачатак 2023 года ў Беларусі былі 15 партый.

Каментары12

  • Тлумачу на пальцах
    10.11.2023
    Логіка дзеда простая як пяць капеек: дзяржава гэта яго прыватная лавачка, адсюль нашы грошы, гэта яго грошы, ён цар, бог і воінскі начальнік, а мы ўсё яго рабы, без правоў, але з кучай абавязкаў. Ну а партыі гэта лохі, якія не павінны прэтэндаваць на ўладу (тут заплакалі ўсё палітолагі эксперды)
  • Гномик
    10.11.2023
    А Вадим Гигин красава!
  • Мазахісты гоп да купы
    10.11.2023
    Срочнае саапшчэнія.
    Хто хочыт у Дварцы Падсрачнікаў палучыць мех бульбы, срочна запісацца у камасутра Крываносава для перадачы індульгенцыі ад Сонцападобнага.

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак15

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак5

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

Расійскую шпіёнку, якая збіралася спакусіць і выкрасці журналіста Грозева, пры арышце заспелі ў ложку з іншым агентам Крамля4

Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска13

Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»9

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю8

Імя Мухамед стала самым папулярным у Вялікабрытаніі? Так, але вы робіце з гэтага памылковыя высновы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак15

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →